Віга Мортэнсен | |
---|---|
дацк.: Viggo Mortensen | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1958[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Viggo Peter Mortensen[d][6] |
Маці | Grace Gamble Atkinson[d][6] |
Жонка | Exene Cervenka[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, фатограф, паэт, пісьменнік, спявак, кампазітар, мастак, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, джазмен, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кірунак | вестэрн |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001557 |
![]() |
Віга Пітэр Мортэнсен — малодшы (англ.: Viggo Peter Mortensen, Jr .; нар. 20 кастрычніка 1958) — дацка-амерыканскі акцёр, пісьменнік, фатограф і мастак. Трохразовы намінант на прэміі «Оскар» і BAFTA, а таксама чатырохразовы намінант на прэмію «Залаты глобус».
Мортэнсен дэбютаваў у кіно з роляй у трылеры «Сведка» (1985), пасля чаго з’явіўся ў такіх фільмах, як «Бягучы індзеец» (1991), «Шлях Карліта» (1993), «Барвовы прыліў» (1995), «Дзённае святло» (1996), «Партрэт лэдзі» (1996), «Салдат Джэйн» (1997), «Ідэальнае забойства» (1998), «Прагулка па Месяцы» (1999) і «28 дзён» (2000).
Сусветную вядомасць яму прынесла роля Арагорна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў». У 2005 годзе Мортэнсен атрымаў пахвалу ад крытыкаў за ролю ў крымінальным трылеры Дэвіда Кроненберга «Апраўданая жорсткасць». За ролю ў іншым фільме Кроненберга «Загана на экспарт» (2007) Мортэнсен быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю. У 2016 годзе ён атрымаў другую намінацыю на прэмію «Оскар» за галоўную ролю ў трагікамедыі «Капітан Фантастык». У студзені 2019 года быў намінаваны на Оскар у катэгорыі «Найлепшы акцёр» (фільм «Зялёная кніга»).