| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віктар Віктараў Генеў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 кастрычніка 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Віктар Віктараў Генеў (балг.: Виктор Викторов Генев; нар. 27 кастрычніка 1988, Сафія, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца сафійскай «Славіі».
Выхаванец клуба «Леўскі», кар’еру пачаў у арэндзе ў клубе другога дывізіёна «Мантана». Вярнуўшыся з арэнды, 19 сакавіка 2008 дэбютаваў у складзе «Леўскі» ў матчы супраць плоўдзіўскага «Лакаматыва» (0:1). У 2009 годзе разам з «Леўскі» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Балгарыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў.
У чэрвені 2010 года перайшоў у іншы сафійскі клуб, «Славію», з якой дайшоў да фінала Кубка Балгарыі. Улетку 2011 года на правах арэнды перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», пазней гуляў ва Украіне за «Александрыю». Улетку 2012 года вярнуўся ў «Славію», гуляў там яшчэ паўтары гады.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Спартак» (Семей), які выйшаў у Прэм’ер-лігу. Адгуляўшы сезон у Казахстане, у лютым 2015 года папоўніў склад шатландскага «Сент-Мірэна», але той па выніках сезона 2014/15 страціў месца ў Прэм’ершыпе, пасля чаго Генеў пакінуў клуб. У верасні 2015 года далучыўся да румынскага «Петралула».
У лютым 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Аднак, у пачатку сезона выбыў з-за траўмы, а пасля аднаўлення не здолеў праявіць сябе ў асноўным складзе, у выніку згуляў толькі ў двух матчах чэмпіянату. 12 ліпеня 2016 года кантракт «Дынама» з абаронцам быў разарваны[4].
У верасні 2016 года стаў іграком «Леўскі»[5]. У лютым 2017 года перабраўся ў «Боцеў». Дапамог «Боцеву» выйграць Кубак Балгарыі, калі каманда з Плоўдзіва ў фінале 24 мая 2017 года перамагла «Лудагорац» з лкам 2:1. У жніўні 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод». У лістападзе 2018 года вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком «Чэрна Мора».
У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Бярое» са Стара-Загоры, дзе часцей выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Боцеў», дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года перайшоў у сафійскую «Славію».
Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.