Вікторыя | |
---|---|
Арыгінальная назва | англ.: Victoria Stadium |
Месцазнаходжанне | Гібралтар |
Пабудаваны | 1926 |
Адкрыты | 2 кастрычніка 1926 |
Уладальнік | Government of Gibraltar[d] |
Хатняя каманда | Гібралтар |
Умяшчальнасць | 5 000 чалавек |
Памеры поля | 105 x 70 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стадыён Вікторыя (англ.: Victoria Stadium) — шматфункцыянальны стадыён у брытанскай заморскай тэрыторыі Гібралтар. Умяшчальнасць — 5000 месцаў для сядзення. З'яўляецца адным з двух стадыёнаў у Гібралтары.
Упершыню стадыён на гэтым месцы быў адкрыты 19 чэрвеня 1949 г., ён праіснаваў да канца 1960-х гадоў. Новы стадыён быў пабудаваны ў 1970 годзе і ўведзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. У 1990 годзе натуральны газон замянілі на штучны.
Знаходзіцца на праспекце Уінстана Чэрчыля недалёка ад аэрапорта Гібралтара.