Вікіпедыя на малаялам малаял.: മലയാളം വിക്കിപീഡിയ | |
---|---|
URL | ml.wikipedia.org (малаял.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | малаялам |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 21 снежня 2002 |
Колькасць артыкулаў | 86 472 |
Колькасць выяў | 7 348 |
Колькасць старонак | 535 738 |
Колькасць правак | 4 111 557 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 189 325 |
Актыўных удзельнікаў | 283 |
Адміністратараў | 14 |
Глыбіня | 207,2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малаяламская Вікіпедыя (малаял.: മലയാളം വിക്കിപീഡിയ) — раздзел Вікіпедыі на мове малаялам. Быў запушчаны 21 снежня 2002 года. На 23 красавіка 2011 года утрымліваў 17 688 артыкулаў. Паказчык «глыбіні» раздзела роўны 302,9, гэта адзін з найбуйнейшых паказчыкаў сярод раздзелаў з памерам ад 10 000 да 1 000 000 артыкулаў.
Вікіпедыя на мове малаялам была створана па ініцыятыве студэнта Вінода Менона (Vinod Menon M.P.) 21 снежня 2002 года. На працягу наступных двух гадоў ён заставаўся ключавым аўтарам раздзелу, а сам падзел развіваўся даволі павольна. Амаль усе ўдзельнікі малаяламскай Вікіпедыі на той момант былі прадстаўнікамі народа малаялі, што жылі за межамі штата Кералы у Індыі, дзе жывуць большасць носьбітаў гэтай мовы. Развіццё раздзелу таксама абцяжарвала адсутнасць Унікод-стандарту для мовы малаялам.
Да сярэдзіны 2004 года Унікод і інструменты ўводу набываюць папулярнасць. Атрымлівае распаўсюджванне вядзенне блогаў на малаялам. Гэтыя прылады выкарыстоўваюцца і для працы ў Вікіпедыі. Такім чынам да снежня 2004 года колькасць артыкулаў дасягае 100. У сярэдзіне 2005 году назіраецца прыток удзельнікаў, а ў верасні 2005 года з’яўляецца першы адміністратар. Праз месяц ён становіцца бюракратам, і, такім чынам, і гэты раздзел становіцца самадастатковым ў плане кіравання.
Першым буйным СМІ, якія напісалі пра малаяламскую Вікіпедыю, стала штодзённая газета Mathrubhumi, якая напісала пра праект 2 верасня 2007 года ў рамках свайго Sunday Supplement[1]. Гэта выклікала значную цікавасць да праекта, і павелічэнне колькасці ўдзельнікаў.
Па меры павелічэння колькасці артыкулаў рабіліся захады па павелічэнні якасці артыкулаў. Калі раздзел пераадолеў мяжу ў 10 000 артыкулаў 1 чэрвеня, шэраг друкаваных і онлайн-газет напісалі пра гэта[2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12].