![]() іўр.: ויקיפדיה העברית | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | he.wikipedia.org (іўрыт) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | іўрыт |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 8 ліпеня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 369 684 |
Колькасць выяў | 83 727 |
Колькасць старонак | 1 567 420 |
Колькасць правак | 40 423 717 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 1 193 507 |
Актыўных удзельнікаў | 3 182 |
Адміністратараў | 30 |
Глыбіня | 270,7 |
![]() |
Іўрыцкая Вікіпедыя - (іўр.: :האנציקלופדיה החופשיתויקיפדיה) раздзел Вікіпедыі на іўрыце.
Па стане на 10 лютага 2025 года раздзел вікіпедыі на іўрыце ўтрымлівае 369 684 артыкулаў. Зарэгістраваны 1193507 удзельнікаў, з якіх 3 182 зрабілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, 30 удзельнікаў маюць статус адміністартара. Агульная колькасць правак складае 40 423 717.
Вымяраць развіццё Вікіпедыі ў цэлым нялёгка. Адным з адносных паказчыкаў развіцця асобных моўных раздзелаў, які быў прапанаваны яшчэ ў 2006 годзе, з'яўляецца так званая «глыбіня». Падчас разліку «глыбіні» зважаюць на суадносіны паміж службовымі старонкамі[1] і артыкуламі ў агульнай колькасці старонак моўнага раздзела, а таксама на сярэднюю колькасць правак на кожны артыкул. Іўрыцкая Вікіпедыя па гэтым паказчыку саступае толькі англійскаму і сербахарвацкаму раздзелу з усіх версій, якія ўтрымліваюць больш за 10 000 артыкулаў[2].
Вікіпедыя на іўрыце з'яўляецца адной з асноўных сецявых крыніц інфармацыі на гэтай мове, і ў сувязі з гэтым часта згадваецца ў сродках масавй інфармацыі[3]. 2 лютага 2010 года ў Камісіі па навуцы кнэсета прайшло слуханне аб важнасці Вікіпедыі для ізраільскага грамадства і адукацыі[4] Вікіпедыя на іўрыце выкарыстоўваецца ў навучальных мэтах у асобных інстытутах Ізраіля. Звычайна, у рамках такіх прааектаў, лектары задаюць студэнтам ў якасці курасвой працы напісанне артыкулаў на тэмы пройдзенага курса. Падобныя праекты ладзіліся па фізіцы[5], юрыспрудэнцыі[6], матэматыцы і па іншых дысцыплінах.