Вілем Матэзіус | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1945[3][1][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта, перакладчык, настаўнік, гісторык літаратуры, багеміст |
Навуковая сфера | English studies[d][6] і пераклад[6] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ві́лем Матэзіус (3 жніўня 1882, г. Пардубіцы, Чэхія — 12 красавіка 1945) — чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка. Стрыечны брат паэта і перакладчыка Богуміла Матэзіуса.
Скончыў Карлаў універсітэт у Празе, з 1912 года яго прафесар.
Даследаваў агульную лінгвістыку, англійскую мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з'яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961).