Вілмаш Жыгманд | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 2016[4][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Vilmos Zsigmond[d] |
Жонка | Elizabeth Fuzes[d][6] |
Дзеці | Susi Helena Zsigmond[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | аператар-пастаноўшчык, кінапрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0005936 |
![]() |
Вілмаш Жыгманд (венг.: Zsigmond Vilmos, 16 чэрвеня 1930 — 1 студзеня 2016) — венгерскі і амерыканскі кінааператар.
Нарадзіўся ў сям’і вядомага футбаліста. Вывучаў кіно ў Акадэміі тэатра і кіно ў Будапешце. Атрымаў ступень магістра ў вобласці кінематаграфіі. Працаваў цягам пяці гадоў аператарам на кінастудыі.
Пачынаў у 1955 годзе ў кароткаметражным кіно. Разам з Ласла Ковачам здымаў падзеі 1956 года ў Будапешце. Бег у Аўстрыю, пераехаў у ЗША, дзе дэбютаваў як кінааператар у 1963 годзе. Надалей зняў звыш 80 фільмаў.