Вільгельм Бодзевін Ёхан Густаў Кейтэль | |
---|---|
ням.: Wilhelm Bodewin Johann Gustav Keitel | |
Мянушка | «Лакейтель», «Ківаючы асёл» |
Дата нараджэння | 22 верасня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1946[2][3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1901—1945 |
Званне | |
Камандаваў | Начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі Германіі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | асуджаны і пакараны смерцю па прысудзе Нюрнбергскага трыбунала |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільге́льм Бо́дзевін Ёхан Гу́стаў Ке́йтэль (ням.: Wilhelm Bodewin Johann Gustav Keitel; 22 верасня 1882, Хельмшэродэ, герцагства Браўншвейг (цяпер зямля Ніжняя Саксонія) — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг, Баварыя) — нямецкі ваенны дзеяч, начальнік штаба Вярхоўнага камандавання Вермахта (Узброеных сіл Германіі) — OKW (1938—1945), генерал-фельдмаршал (1940). Падпісаў Акт капітуляцыі Германіі, які скончыў Вялікую Айчынную вайну і Другую сусветную вайну у Еўропе. Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбергу звінавачаны ў злачынствах супраць чалавецтва і, як адзін з галоўных ваенных злачынцаў вермахта, пакараны смерцю праз павешанне 16 кастрычніка 1946 года.