Вільгельм Людвіг Іагансен | |
---|---|
Wilhelm Ludvig Johannsen | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1857[1][2][…] |
Месца нараджэння | Капенгаген, Данія |
Дата смерці | 11 лістапада 1927[3][1][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | Капенгаген, Данія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | генетык, батанік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільгельм Людвіг Іагансен (дацк.: Wilhelm Ludvig Johannsen; 3 лютага 1857— 11 лістапада 1927) — дацкі біёлаг, прафесар Інстытута фізіялогіі раслін Капенгагенскага ўніверсітэта, член шведскай Акадэміі навук.
Вопытамі над ячменем і фасоляй даказваў неэфектыўнасць адбору ў самаапыляльных раслін, стварыў на гэтай аснове закон «аб чыстых лініях» і абвяргаў законы Ф. Гальтана (1889, 1897) аб частковай спадчыне набытых прыкмет. У 1909 годзе ў рабоце «Элементы дакладнага вучэння спадчыннасці» ўвёў тэрміны: «ген», «генатып» і «фенатып».