Вінчэнца Скамоцы | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 верасня 1548[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1616[3][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Giovanni Domenico Scamozzi[d] |
Уплыў | Андрэа Паладзіа |
Уплыў на | Бальдасарэ Лангена |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вінчэнца Скамоцы (Vincenzo Scamozzi; 2 верасня 1548 — 7 жніўня 1616) — апошні выдатны архітэктар італьянскага Рэнесансу, самы таленавіты вучань Паладзіа, які ўвайшоў у гісторыю архітэктуры як «бацька класіцызму».[1] Родам з Вічэнцы.
Яго першым настаўнікам быў уласны бацька — буйны падрадчык, які знаходзіўся пад уплывам Серліа. Пасля наведвання Рыма ў 1579—1580 гадах. Скамоцы пасяліўся ў Венецыі, дабудоўваючы пачатыя Паладзіа ў родным горадзе будынкі, уключаючы тэатр Алімпіка і вілу Капра. Развіў традыцыі Паладзіа пры будаўніцтве вілы Молін пад Падуяй і тэатра Ганзага ў Саб’янеце.
Скамоцы адным з першых прымяніў бастыённую сістэму ўмацаванняў — пры ўзвядзенні крэпасці Пальманова ля падножжа італьянскіх Альпаў. У 1600 годзе ездзіў ў Францыю; яго альбом замалёвак паўночнай архітэктуры быў апублікаваны толькі ў 1960 годзе. Па-за межамі Італіі ўдзельнічаў у праектаванні Зальцбургскага сабора.
Галоўная праца Скамоцы — «Ідэя ўніверсальнай архітэктуры» — выйшла з друку за год да яго смерці. У гэтай працы архітэктар адстойваў неабходнасць выпрацоўкі адзінай архітэктурнай мовы на аснове асваення дасягненняў антычнасці. Пад уплыў ідэй Паладзіа-Скамоцы падпаў англічанін Ініга Джонс, які наведаў Італію ў тыя гады і з падачы якога паладыянства надоўга стала пануючай тэндэнцыяй у англійскай архітэктуры.
Злева направа: Сан-Лазара-дэі-Мендзіканці, Новыя Пракурацыі ў Венецыі, крэпасць Пальманова,
тэатр Ганзага ў Саб'янеце, віла Молін |