Віні-Пух ідзе ў госці | |
---|---|
Вiнi-Пух | |
Жанр |
казка байка |
Сіквелы | Віні-Пух і дзень клопатаў |
Рэжысёры | |
На аснове | Віні-Пух |
Аўтар сцэнарыя |
Барыс Уладзіміравіч Заходер, Фёдар Савельевіч Хітрук |
Кампазітары | |
Аператар | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | Саюзмультфільм[d] |
Працягласць | 10 хв. |
Прэм’ера | 1971 год |
IMDb | ID 0211730 |
Аніматар.ру | ID 2536 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Віні-Пух ідзе ў госці» — савецкі анімацыйны фільм-казка, працягу першага мультфільма. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969-72. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук.[1]
На студыі «Саюзмультфільм» пад кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы:
Мультфільм заснаваны на другім раздзеле кнігі, у ім з'яўляецца персанаж Трус.
Раніцай Віні-Пух і яго сябар Пятачок гулялі па лесе і напявалі песню. Раптам Віні-Пух вырашае, што ім трэба пайсці да каго-небудзь у госці. Віні-Пух і Пятачок ідуць і спяваюць песню.
Персанажы даходзяць да нары Труса. Трус прымае гасцей і вырашае з імі паабедаць. Ён частуе іх мёдам, пасля таго як ён іх пачаставаў яны збіраюцца сыходзіць, але Віні-Пух пазнае, што ў Труса ёсць яшчэ мёд i яны ядуць яго зноў і зноў.
Пух з'ядае ўсё харчы Труса і, паспрабаваўшы вылезці вонкі, захрасае ў нары з-за распухлай жывата. Выцягнуць яго немагчыма, і Трус прапануе чакаць тыдзень, пакуль Віні схуднее. У гэты момант Пух чхае і кажа, што ён схуднеў, пасля чаго Трус і Пятачок яго выцягваюць. Цяпер ён зразумеў, што не варта занадта доўга заседжвацца ў гасцях, каб не патрапіць у «бязвыхаднае становішча».