Вісентэ Роха

Вісентэ Роха
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1894(1894-10-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1966(1966-06-15)[3] (71 год) ці 5 чэрвеня 1966(1966-06-05)[4] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Род войскаў Народная армія Іспанскай Рэспублікі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order of the Condor of the Andes
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вісентэ Роха Льюк (ісп.: Vicente Rojo Lluch; 8 кастрычніка 1894 — 15 чэрвеня 1966) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

У раннім узросце стаў сіратой і трапіў у дзіцячы дом.

У 1914 годзе скончыў пяхотнае вучылішча ў Таледа. Затым праходзіў службу ў гарадах Барселона, Сеута і Ла-Сеу-д’Уржэл. З 1922 года выкладаў у ваенных навучальных установах.

Летам 1936 года падчас паўстання вайскоўцаў-нацыяналістаў застаўся лаяльны рэспубліканскаму ўраду. На фоне баявых дзеянняў быў адкліканы з выкладчыцкай дзейнасці для патрэб фронту. У кастрычніку прызначаны начальнікам Генеральнага штаба сіл абароны, створаных для абароны Мадрыда, калі ўрад ужо пакінуў сталіцу і пераехаў у Валенсію. Пазней у якасці начальніка штаба арміі цэнтра адыграў вялікую ролю ў планаванні аперацый у бітвах пры Хараме, Гвадалахары, Брунетэ і Бельчытэ.

У лютым 1939 года, пасля падзення Каталоніі, разам з урадам выехаў у Францыю. Пасля пераехаў у Аргенціну, а адтуль у Балівію, дзе ў 1943—1956 гадах быў прафесарам у ваеннай школе.

У лютым 1957 года вярнуўся ў Іспанію, чаму паспрыялі павага з боку часткі франкістаў і няўдзел у рэпрэсіях супраць нацыяналістаў. Аднак нечакана аддадзены пад суд. Хутка вызвалены.

Зноскі

  1. Vicente Rojo Lluch // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://aa.xtraz.net/ca/cerca
  3. Vicente Rojo Lluch // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 лютага 2020.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.