Вітольд Пілецкі (Witold Pilecki) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Witold Pilecki | |||||||||
| |||||||||
Дата нараджэння | 13 мая 1901[1][2] | ||||||||
Месца нараджэння | |||||||||
Дата смерці | 25 мая 1948[1] (47 гадоў) | ||||||||
Месца смерці | |||||||||
Месца пахавання | |||||||||
Альма-матар | |||||||||
Грамадзянства | |||||||||
Прыналежнасць | Польшча | ||||||||
Род войскаў | кавалерыя | ||||||||
Гады службы | 1918—1921, 1939—1948 | ||||||||
Званне | ротмістр | ||||||||
Камандаваў |
інспектар Сакрэтнай Польскай Арміі, намеснік камандзіра брыгады Кедыва Арміі краёвай. |
||||||||
Бітвы/войны |
Савецка-польская вайна, 1919—1921, Польская кампанія, 1939, Варшаўскае паўстанне, 1944. |
||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віто́льд Піле́цкі (польск.: Witold Pilecki; 13 мая 1901, Аланец, Карэлія, Расійская імперыя — 25 мая 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Серафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай.
Паходзіў з шляхецкай сям’і, якая мела герб Ляліва. Нарадзіўся ў горадзе Аланец, Карэлія, куды яго сям’я была выселена царскімі ўладамі за ўдзел у паўстанні 1863 года.
З 1910 г. жыў у Вільні, дзе вучыўся ў камерцыйнай школе. З 1914 г. быў членам забароненага царскімі ўладамі харцэрскага руху. У 1921 г. здаў экзамен на атэстат сталасці.
На працягу 1918—1921 гадоў служыў у польскім войску. Як кавалерыст удзельнічаў у абароне Гродна. 5 жніўня 1920 г. паступіў у 211-ы полк уланаў і ў яго шэрагах удзельнічаў у Варшаўскай бітве (1920), у баі ў Рудніцкай пушчы і ўзяцці Вільні. Двойчы ўзнагароджаны Крыжам за доблесць Сярэдняй Літвы і Срэбным крыжам Польшчы. Пасля вайны дэмабілізаваны. У 1934 г. прысвоена званне падпаручніка запасу.
Ен заставаўся ў спісе ваеннаабавязаных у Лідскім павятовым ваенным камісарыяце з прызначэннем у 26-ы полк вялікапольскіх уланаў у горадзе Баранавічы. У жніўні 1939 года паўторна мабілізаваны. Змагаўся супраць немцаў у кампаніі 1939 года камандзірам звязу ў эскадроне дывізіённай кавалерыі 19-й пяхотнай дывізіі Арміі «Прусія». Апошнія баі яго атрад правёў як партызанскі.
Вітольд Пілецкі распусціў свой звяз 17 кастрычніка 1939 года і перайшоў на канспірацыю. Пасля перабраўся ў Варшаву і стаў адным з арганізатараў падпольнай арганізацыі Сакрэтная Польская Армія (Tajna Armia Polska). 19 верасня 1940 г. падчас вулічнай аблавы ён добраахвотна здаўся немцам з мэтай патрапіць у якасці вязня ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцім для атрымання інфармацыі і правядзення падпольнай працы. Ён быў дастаўлены ў гэты канцлагер ў ноч з 21 на 22 верасня 1940 г.
Падчас перабывання ў канцлагеры арганізаваў рух супраціву, а ў ноч з 26 на 27 красавіка 1943 г. Вітольд Пілецкі ўцёк з лагера і першым праінфармаваў саюзнікаў аб тым, што робіцца ў лагеры смерці. Аўтар першага выведніцкага данясення па Асвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнанні здолеў пераканаць саюзнікаў пра факты Халакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстанні.
У 1943—1944 гг. служыў у III аддзеле Кедыв (Kedyw) Галоўнага Камандавання Арміі Краёвай (у тым ліку — намеснікам камандзіра выведвальна-інфармацыйнай брыгады «Камелеон» — «Вожык»), удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 г. У перыяд 1944—1945 гг. знаходзіўся ў нямецкім палоне, потым служыў у 2-м Польскім корпусе ў Італіі.
У кастрычніку 1945 г. вярнуўся ў Польшчу з мэтай барацьбы з камуністамі. Восенню 1945 г. арганізаваў выведвальную сетку і пачаў збіраць інфармацыю аб становішчы ў Польшчы, у тым ліку аб салдатах Арміі Краёвай, зняволеных у лагерах НКУС на тэрыторыі Польшчы і высланых у СССР. Ён атрымліваў выведвальную інфармацыю з Міністэрства грамадскай бяспекі, Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства замежных спраў.
Вітольд Пілецкі ігнараваў загад генерала Уладыслава Андэрса пакінуць Польшчу ў сувязі з пагрозай арышту. Ён думаў скарыстацца амністыяй 1947 г., але вырашыў не выходзіць з падполля. 8 траўня 1947 г. быў арыштаваны, пачаліся допыты з катаванямі. 15 траўня 1948 г. прысуджаны да смяротнага пакарання (на гэты час нават у Савецкім Саюзе смяротная кара была адменена).
Быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бяспекі па абвінавачанні ў працы на «замежны імперыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская разведка МІ6[4].
Да 1989 года звесткі пра яго лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[4][5]. 30 ліпеня 2006 г. Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі пасмяротна ўзнагародзіў Вітольда Пілецкага ордэнам Белага Арла.
У сваёй кнізе «Six Faces of Courage» брытанскі гісторык прафесар Майкл Фут аднёс Вітольда Пілецкага да ліку шасці самых адважных герояў Другой сусветнай вайны.