Раён Вішкаў | |
---|---|
Okres Vyškov | |
Краіна | Чэхія |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
Адміністрацыйны цэнтр | Вішкаў |
Насельніцтва (2009) | 89 016 чалавека |
Шчыльнасць | 101,61 чал./км² |
Плошча | 876,06 км² |
Код ISO 3166-2 | CZ-646 |
Код аўтам. нумароў | VY (да 2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вішкаў (чэшск.: Vyškov) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вішкаў. Плошча — 876,06 кв. км (з іх 158,206 км? займае ваенны палігон Бржэзіна), насельніцтва складае 89 016 чалавека. У раёне налічваецца 79 муніцыпалітэтаў, з якіх 5 — гарады, 3 — мястэчкі.
Размешчаны на ўсходзе края. У рамках края мяжуе з раёнам Брно-прыгарад на захадзе, Годанін на паўднёвым захадзе, Бржэцлаў на поўдні і Бланска на паўночным захадзе. На паўночна ўсходзе суседнічае з оламаўцкім раёнам Просцеёў, на ўсходзе — з раёнам Кромержыж Злінскага края.
Даныя на 2009 год:
Горад | Насельніцтва |
---|---|
Вішкаў | 22 221 |
Бучавіцы | 6 500 |
Слаўкаў-у-Брна | 6 265 |
Роўсінаў | 5 256 |
Іванавіца-на-Гане | 2 917 |
Усяго | Жанчын | Мужчын |
---|---|---|
89 016 (100 %) |
44 979 (50,53 %) |
44 037 (49,47 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 101,61 чал./км²; 48,48 % насельніцтва жыве ў гарадах.