Пасёлак
|
Ві́шкі[1] (лат.: Višķi, латг.: Vyški, традыцыйная беларуская назва — Вышкі) — пасёлак у Даўгаўпілскага края Латвіі. Цэнтр воласці. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Даўгаўпілс. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.
Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касцёл.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Вышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні[2]. У другой палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Германскай імперыі.
1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.