Віялет Ледзюк | |
---|---|
фр.: Violette Leduc | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Thérèse Andrée Violette Leduc[1] |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1907[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1972[3][1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | французская |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Віялéт Ледзюк (фр.: Violette Leduc, 7 красавіка 1907, Арас, Па-дэ-Кале, Францыя ― 28 мая 1972, Факон, Ваклюз, Францыя) ― французская пісьменніца.
Віялет Ледзюк нарадзілася ў Арасе 7 красавіка 1907 года, пазашлюбная дачка Берты Ледзюк і Андрэ Дэбараля, сына сям’і з вышэйшай буржуазіі Валансьена, які адмоўвіўся прызнаць дзіця. З дзяцінства жыла ў сораме ад свайго нараджэння[5].
Віялет навучалася ў калежы Валансьена, затым у калежы Дуэ, дзе яна сустрэлася з Ізабель П., з якой у яе завязаліся гарачыя любоўныя адносіны. У каледжы Віялет Ледзюк захапілася чытаннем літаратуры: расійская класіка, Ж. Както, Ж. Дзюамель, А. Жыд, М. Пруст і А. Рэмбо[6].
У 1925 годзе Віялет зблізілася з школьнай наглядніцай і выдатнай музыкай Дэніз Эртжэс, маладыя жанчыны сталі палюбоўніцамі. Але пра іх адносіны даведаліся ў калежы, разгарэўся скандал, маладых жанчын выключылі з установы[6].
У 1926 годзе В. Ледзюк разам з маці і айчымам пераехала ў Парыж і паступіла ў ліцэй Расіна. У тым годзе яна не атрымала ступень бакалаўра і пачала працаваць прэс-сакратаркай у выдавецтве Plon. Пазней яна стала асвятляць навіны пра публікацыі выдавецтва. Яна працягвала жыць у прадмесці Парыжу з каханкай Д. Эртжэс на працягу дзевяці гадоў. Маці старалася абароніць Віялету ад пазашлюбнай цяжарнасці, а таму падтрымлівала яе гомасексуальныя стасункі[6].
У 1938 годзе яна пазнаёмілася з Марысам Саксам (будучым аўтарам рамана «Sabbat»). У 1942 годзе ён адвёз Віялету ў Нармандыю. Там яна напісала рукапіс кнігі «L'Asphyxie (Удушша). Віялета ў той час гандлявала на чорным рынку, што дазваляла ёй зарабляць на жыццё[6].
У 1939 годзе яна выйшла замуж за Жака Мерсье, старога сябра, вясельнага фатографа і мастака, але пара рассталася праз год. Віялет Ледзюк зацяжарыла, але зрабіла спарон на пяці з паловай месяцах цяжарнасці, яе ледзьве выратавалі. Гэты драматычны досвед падрабязна апісаны ў рамане «Ravages» (Спусташэнні)[7].
У 1944 годзе Віялета Ледзюк пазнаёмілася з Сімонай дэ Бавуар і ў 1945 годзе перадала ёй копію рукапісу кнігі «L'Asphyxie» (Удушша). Гэты раман атрымаў высокую ацэнку ад Сімоны дэ Бавуар, Жан-Поля Сартра, Жана Както і Жана Жэне[8].
Сяброўства і каханне Ледзюк да Марыса Сакса падрабязна апісаныя ў іншай кнізе ― «La Bâtarde» (Байстручка). Поспех гэтай кнігі быў імгненны: яна разышлася шматасобнікавым тыражом (больш за 170 000 асобнікаў)[9].
Закаханая ў Сімону дэ Бавуар, яна пачала пісаць «L'Affamée» (Прагная), паэму ў прозе, летуценны дзённік закаханай жанчыны, прысвечаны С. дэ Бавуар[8].
Пры жыцці многія раманы пісьменніцы цэнзураваліся праз дэталёвасць і смеласць апісання лесбійскага кахання. У поўнай версіі многія яе цэнзураваныя тэксты выйшлі толькі ў 2000 годзе[8].
Ледзюк захварэла на рак малочнай залозы і памерла пасля дзвюх аперацый у Факоне ва ўзросце 65 гадоў. Сімона дэ Бавуар была прызнана спадчынніцай яе літаратурных правоў і ў 1973 годзе апублікавала раман «La Chasse à l'amour» (Паляванне на каханне)[10].
Яна з'яўляецца аўтарй вельмі смелых, па сутнасці, аўтабіяграфічных мастацкіх тэкстаў, якія парушаюць культурныя коды, каб вылучыць розныя тыпы сексуальнай і эмацыйнай маргінальнасці, настолькі, што яе творы часта шакавалі і абражалі публіку. Нягледзячы на тое, што па паходжанні і навучанні яна не належала да літаратурных колаў, яна, тым не менш, была прызнана як адна з лепшых аўтарак свайго часу, і карысталася моцнай падтрымкай Сімоны дэ Бавуар[7].
Ледзюк ― адна з пачынальніцаў аўтабіяграфічнага ці сацыялагічнага раману, зрабіла сваё жыццё асноўнай тэмай сваіх кніг. Відавочная прастата стылю, асаблівая музыкальнасць твораў надаюць ім праўдзівы, асабісты і вельмі мілы тон[11].
Пасмяротныя