Габрыеля Запольская | |
---|---|
Gabriela Zapolska | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Maria Gabriela Korwin-Piotrowska |
Псеўданімы | Gabriela Zapolska, Józef Maskoff, Walery Tomicki, Maryja, Marya, Omega, Szczerba |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1857[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 снежня 1921[1] (64 гады) ці 17 снежня 1921[3] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Stanisław Janowski[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, актрыса, драматург і журналіст |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Габрыеля Стэфанія Корвін-Пятроўская, больш вядомая як Габрыеля Запольская (польск.: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Венгрыя — 21 снежня 1921, Львоў) — польская пісьменніца-натуралістка, драматург, актрыса і аўтар фельетонаў. Напісала 41 п'есу, 23 рамана, 177 апавяданняў, 252 журналісцкіх артыкулаў, адзін сцэнарый да фільму і каля 1 500 лістоў[5].
Запольская здабыла найбольшую папулярнасць сваімі грамадска-сатырычнымі камедыямі. Сярод іх, Маральнасць пані Дульскай (Moralność pani Dulskiej) - трагіфарс пра дробную буржуазію - вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад ранняй мадэрнісцкай драмы[6]. Яе тэатральныя п'есы перакладаліся на шэраг замежных моў і ставіліся на польскіх і еўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[5].