Га́йнік[1][2] (Epipactis) — род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м, з прамастойным сцяблом і моцным паўзучым або пакарочаным карэнішчам. Лісце чаргаванае, простае, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі паніклыя, пераважна ў аднабокіх доўгіх і рыхлых гронках. Колер кветак белы, ружовы, цёмна-чырвоны, зеленаваты і інш. Плод — сухая каробачка.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Род налічвае каля 25[2] (70[3]) відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.
Зноскі