Галац

Горад
Галац
рум.: Galaţi
Герб
Герб
Краіна
Жудзец
Каардынаты
Прымар
Думітру Нікалае
Заснаваны
1445
Першая згадка
Плошча
241,5 км²
Вышыня цэнтра
каля 50 м
Насельніцтва
354 000 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
02 36
Паштовыя індэксы
800001–800702
Афіцыйны сайт
Галац на карце Румыніі
Галац (Румынія)
Галац

Гала́ц (рум.: Galaţi) ад грэчаскага Галазіян (грэч. Γαλαζιον — «блакітны», як яго называлі ў Візантыі) — горад і порт на ўсходзе Румыніі, у вусці Дуная, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Галац. На 2005 год насельніцтва складала 331,4 тысяч жыхароў. Вядомы з XIII стагоддзя. Металургічны камбінат, суднабудаванне, вытворчасць суднавага абсталявання, хімічная, тэкстыльная, мэблевая прамысловасць. Музей гістарычны, сучаснага румынскага мастацтва. Храмы XVII стагоддзя, ансамбль цэнтра Галаца (1956-1960), новыя жылыя раёны.

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на ўсходзе Румыніі, каардынаты 45°27' пн.ш. і 28°02' у.д. Размешчаны на левым беразе Дуная, займае плошчу 246.4 кв. км, на стыку рэк Сірэт (на захадзе) і Прут (на ўсходзе). Знаходзіцца за 80 км ад Чорнага мора.

Вядомы з XIII стагоддзя. У Галацы была размешчана першая ва ўсходняй Еўропе місія Ватыкана.

У лістападзе 1769 г. каля Галаца адбылася бітва паміж рускай арміяй і туркамі. Галац быў таксама заняты рускай арміяй з 1789 па 1791 гг.

Галац напачатку XIX стагоддзя стаў адным з першых тэатраў ваенных дзеянняў падчас вызваленчай вайны Грэцыі супраць турак 1821—1829 гг.

Менавіта ў Галацы 21 лютага 1821 года пад камандваннем былога расійскага маёра Васіліса Каравіяса, 150 грэкаў (галоўным чынам кефаланійцаў) упершыню ўступілі ў бой з туркамі. Падчас далейшых падзей, пасля гераічнай абароны горада, грэкам удалося прарвацца з абложанага туркамі горада 1 мая 1821 г. пад камандваннем Афанасіяса Карпенісіётыса (гл. Бітва за Галац). Але туркі перабілі жыхароў і спалілі горад.

Грэчаская прысутнасць у Галацы, асабліва ў суднаходстве, была прыкметнай і ў другой палове XIX стагоддзя. У значнай меры гэта прысутнасць, як і прысутнасць іншых замежнікаў, была абумоўлена статусам порта-франка, які быў адменены толькі ў 1883 г. У сілу значнай гістарычнай сувязі горада з Грэцыяй адзін з раёнаў грэчаскай сталіцы, Афін, называецца Галацы.

Металургічны камбінат

У горадзе размешчаны найбуйнейшы ў краіне металургічны камбінат Арселар-Мітал Галац, да 2001 года камбінат належаў дзяржаве. Таксама ў Галацы знаходзіцца найбуйнейшая на Дунаі суднаверф. Гэтаму спрыяе выгоднае эканоміка-геаграфічнае становішча горада, размешчанага недалёка ад чарнаморскага ўзбярэжжа.

Таксама ў Галацы размешчаны памежны пункт з Малдовай.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Галац з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў: