Галіна Уланава | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1909 (8 студзеня 1910) |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
Дата смерці | 21 сакавіка 1998 (88 гадоў) |
Месца смерці | Масква, Расія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя→ СССР→ Расія |
Маці | Maria Feodorovna Romanova[d] |
Муж | Юрый Аляксандравіч Завадскі |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1928 — 1960 |
Амплуа | прыма-балерына |
Тэатр | Марыінскі тэатр, Вялікі тэатр |
Спектаклі | Жызель, Лебядзінае возера, Шчаўкунок і іншыя. |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0880363 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галіна Сяргееўна Уланава (руск.: Гали́на Серге́евна Ула́нова; 26 снежня 1909 (8 студзеня 1910 г), Санкт-Пецярбург, Расійская Імперыя — 21 сакавіка 1998, Масква, Расійская Федэрацыя) — найвялікшая савецкая балерына, балетмайстар і педагог. Народная артыстка СССР (1951). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1974; 1980). Лаўрэат чатырох Сталінскіх (1941; 1946; 1947; 1950) і Ленінскай прэмій (1957).
Вучаніца Агрыпіны Ваганавай. У 1928—1944 артыстка Марыінскага (Кіраўскага) тэатра ў Ленінградзе, з 1944 па 1960 — Вялікага тэатра ў Маскве. Знакамітыя ролі ў «Жызель» Адана, «Папялушка» і «Рамэа і Джульета» Пракоф’ева, «Чырвоны мак» Р.Гліэра.
Адзіная балерына, якой пры жыцці былі ўсталяваныя помнікі ў Санкт-Пецярбургу (1984, скульптар Міхаіл Анікушын) і Стакгольме (1984, скульптар Алена Янсан-Манізер). У Галандыі быў выведзены гатунак цюльпанаў «Уланава».