Ганна Фрэйд | |
---|---|
Anna Freud | |
![]() Ганна Фрэйд з бацькам | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1982[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Зігмунд Фрэйд[6] |
Маці | Марта Бернайс[d][6] |
Род дзейнасці | псіхааналітык, пісьменніца-дакументалістка |
Навуковая сфера | псіхааналітык[d] |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Robert Waelder[d] і André Lussier[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | annafreud.org |
![]() |
Ганна Фрэйд (3 снежня 1895, Вена — 9 кастрычніка 1982, Лондан) — брытанскі псіхолаг і псіхааналітык аўстрыйскага паходжання, малодшая дачка заснавальніка псіхааналізу Зігмунда Фрэйда. Разам з Мелані Кляйн лічыцца заснавальнікам дзіцячага псіхааналізу.
У Зігмунда Фрэйда і яго жонкі Марты Ганна была малодшым, шостым дзіцем у сям’і. У якасці першай прафесіі абрала прафесію настаўніцы пачатковай школы. Пасля Першай сусветнай вайны, пакінуўшы настаўніцтва, Ганна прысвяціла сябе бацьку, працуючы яго сакратаром і сядзелкай, а таксама псіхааналізу. Неўзабаве яна ўступае ў Венскае псіхааналітычнае таварыства, і выступае там з першымі дакладамі. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, сям’я Фрэйдаў падвяргаецца арышту, і неўзабаве Ганна разам з бацькам назаўжды пакідае Вену, абраўшы новым месца жыхарства Лондан. У Вялікабрытаніі яна працягнула займацца псіхааналізам, развіваючы ідэі свайго бацькі, асабліва ў вобласці псіхалогіі дзяцінства. У 1947 годзе Ганна Фрэйд заснавала Хэмпстэдскую клініку ў Лондане — найбуйнейшы ў той час дзіцячы псіхааналітычны лячэбны і навучальны цэнтр. У 1952 годзе яна адкрыла ў Лондане дзіцячыя тэрапеўтычныя курсы і клініку, якія былі першай установай для лячэння дзяцей метадам псіхааналізу. Апошнія гады жыцця даследніца працавала ў Ельскім універсітэце, працягваючы развіваць свае ідэі ў вобласці дзіцячай псіхалогіі. Памерла Ганна Фрэйд у Лондане 9 кастрычніка 1982 года. Яна ніколі не была замужам і не мела ўласных дзяцей.