Ганс Макарт

Ганс Макарт
ням.: Hans Makart
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Johann Evangelist Ferdinand Apolinaris Makart
Дата нараджэння 28 мая 1840(1840-05-28)[1] ці 29 мая 1840(1840-05-29)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1884(1884-10-03)[5][6][…] (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Берта Лінда[d] і Amalie Makart[d]
Дзеці Ганс Макарт-малодшы[d]
Род дзейнасці мастак, настаўнік, архітэктурны чарцёжнік
Жанр гістарычны жывапіс[4], нацюрморт[4], пейзаж[4] і партрэт[4]
Вучоба
Мастацкі кірунак арыентальны жывапіс[d][8]
Уплыў Ёган Фішбах[d]
Уплыў на Канстанты Манькоўскі[d], Готлаб Кноп[d] і Ганс Бульгарт[d][9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс (Ханс) Макарт (ням.: Hans Makart; 28 мая 1840, Зальцбург — 3 кастрычніка 1884, Вена) — аўстрыйскі мастак, дэкаратар, дызайнер мэблі і інтэр’ераў, мастак па касцюмах, прадстаўнік акадэмізму.

Макарт навучаўся жывапісу ў Мюнхене ў Карла Тэадора фон Пілоці. У 1861—1865 гадах Ганс Макарт выпрацаваў уласны стыль. Першая яго карціна — «Лавуазье ў турме» — была прысвечана апошнім дням вялікага французскага фізіка, ахвяры якабінскага тэрору.

Ганс Макарт — аўтар вялікіх гістарычных і алегарычных кампазіцый, мноства партрэтаў. Пры жыцці атрымаў шырокае прызнанне і меў шмат прыхільнікаў. Яго студыя ў 1870-1880 гадах была цэнтрам культурнага жыцця венскага грамадства.

Макарт аказаў уплыў на еўрапейскіх мастакоў-мадэрністаў, такіх як Густаў Клімт і Альфонс Муха.

У 1882 годзе імператар Франц Іосіф даручыў Макарту роспіс спальні імператрыцы Лізаветы на віле Гермес у венскім прадмесці Лайнцэр Ціргартэн. Жывапіс павінен быў ілюстраваць «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра. Макарт выканаў мноства эцюдаў, але распісаць сцены яму перашкодзіла смерць. Ён памёр ва ўзросце 44 гадоў ад выкліканага сіфілісам прагрэсіўнага паралічу. Заказ на віле Гермес быў выкананы мастакамі Густавам і Эрнстам Клімтамі і Францам Мачам.

Большасць прац Макарта знаходзяцца ў музеях Вены. Макарт намаляваны на аўстрыйскіх паштовых марках 1932, 1948 і 1990 гадоў.

Зноскі

  1. Hans Makart // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Makart, Hanns // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 26. — S. 397.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в г д е RKDartists
  5. Hans Makart
  6. Hans Makart // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. KulturNav — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  8. https://www.infona.pl//resource/bwmeta1.element.desklight-070a3ee8-e56d-4524-b587-0b473c87f0d0
  9. http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno?aid=ibn&datum=19370227&seite=9