Гаральд Пінтэр | |
---|---|
англ.: Harold Pinter | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | David Baron[1] |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1930[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2008[5][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jack Haim Pinter[d][7] |
Маці | Frances Moskowitz[d][7] |
Жонка | Vivien Merchant[d] і Антонія Фрэйзер[d] |
Дзеці | Daniel Brand[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, тэатральны рэжысёр, паэт, раманіст, рэжысёр |
Гады творчасці | 1947 — 2003 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
haroldpinter.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаральд Пінтэр (англ.: Harold Pinter; 10 кастрычніка 1930 — 24 снежня 2008) — брытанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2005 года.
Нарадзіўся ў Лондане ў сям’і яўрэйскага краўца. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. У пачатку 1950-х гадоў пачаў друкаваць вершы, а ў 1957 годзе была пастаўленая яго першая п’еса «Пакой». Потым ён засяродзіўся на тэатральнай драматургіі, быў рэжысёрам, пісаў сцэнарыі для кіно і тэлебачання, сам шмат граў у тэатры.
Пінтэр шырока вядомы не толькі як аўтар такіх вядомых п’ес, як «Пакой», «Нямы афіцыянт», «Дзень нараджэння», «Вартаўнік», але і як праваабаронца і публічны праціўнік амерыканскіх ваенных кампаній у Афганістане і Іраку, дзеянняў НАТА ў Югаславіі.
Нобелеўская прэмія 2005 года ў галіне літаратуры прысуджаная яму за п’есы, у якіх ён «прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасцю паўсядзённасці, і ўрываецца ў вязніцы прыгнёту». Вялікую частку сваёй Нобелеўскай прамовы Пінтэр прысвяціў асуджэнню Амерыкі і палітыкі Джорджа Буша.
Аўтар кінасцэнарыяў «Жанчына французскага лейтэнанта» і шэрагу іншых фільмаў.
Пінтэр таксама сыграў некалькі роляў у кіно:
Гаральд Пінтэр на Вікісховішчы |