Гарбаты кіт

Гарбаты кіт
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Megaptera novaeangliae Borowski, 1781

Сінонімы
  • Baleana novaeangliae
  • Balaenoptera jubartes
  • Megaptera longpinna
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180530
NCBI  9773
EOL  13994203
FW  70685

Гарбаты кіт (Megaptera novaeangliae), альбо гарба́ч — воднае млекакормячае сямейства паласацікавых кітоў падатрада вусатых кітоў. Адзіны сучасны від рода гарбатых кітоў (Megaptera). Сваю назву атрымаў альбо з-за спіннага плаўніка, які нагадвае горб, альбо ад звычкі пры плаванні моцна выгінаць спіну.

Пярэдняя частка цела.

Даўжыня да 16 м, маса да 40 т. Самцы крыху драбнейшыя за самак. Цела адносна кароткае і тоўстае, асабліва ў пярэдняй частцы, таму кіты здаюцца нязграбнымі. Галава буйная, ніжняя сківіца нашмат шырэйшая і некалькі даўжэйшая за верхнюю. На верхняй частцы галавы тры падоўжных шэрагі падобных на бародаўкі шышак (скурных наростаў). Яшчэ два шэрагі гузоў праходзяць з абодвух бакоў ніжняй сківіцы. Спінны плаўнік нізкі, у выглядзе гарба, грудныя плаўнікі доўгія, выгнутыя па ніжняй частцы цела. Хваставы плаўнік вельмі буйны. На брушным баку ад 12 да 36 падоўжных зморшчын. Афарбоўка цела на спіне і баках чорная, на бруху вар’іруе ад чорнай і стракатай да белай. Пласціны кітовага вуса (270—400 пар) чорныя, вышынёй да 85 см.

Кіт ля берагоў Аляскі.

Распаўсюджаны ад Арктыкі да Антарктыкі. Сустракаецца ля берагоў Камчаткі, у Берынгавым праліве, у Чукоцкім, Ахоцкім і Японскім морах, а таксама ў Баранцавым моры. Трымаюцца парамі або па трое, пераважна на прыбярэжных месцах, але звычайны і ў глыбакаводных раёнах акіяна. Гарбатыя кіты мігруюць, здзяйсняючы рэгулярныя перасоўванні з месцаў зімовак і размнажэння ў цёплых водах у раёны летняга пасялення, размешчаныя ў халодных водах абодвух паўшар’яў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Максімальная хуткасць перамяшчэння 23 км/г. Час знаходжання пад вадой не перавышае 10-15 мін.

Асноўны аб’екты харчавання — ракападобныя і рыбы, а таксама галаваногія малюскі. Мяркуюць, што сутачнае спажыванне ежы можа перавышаць 3 т.

Самка з дзіцянём ля ўзбярэжжа Таіці.

Большая частка самак прыносіць дзіцянят штогод. Цяжарнасць доўжыцца 10-11 мес. Нованароджаны дасягае ў даўжыню 4,5-5 м. Лактацыя 5-6 мес. Дзіцяня спажывае да 40 л малака ў суткі; застаецца пры маці да 1 года.

Промысел і ахова

[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час гарбаты кіт служыў важным аб’ектам промыслу. Яго здабывалі дзеля тлушчу (8 т ад аднаго кіта), кітовага вуса, мяса і іншых прадуктаў. З прычыны рэзкага скарачэння колькасці промысел быў забаронены, від занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Сюжэт фільма «Зорны шлях 4: Вандраванне дадому» будуецца вакол пагрозы знішчэння гарбатых кітоў, і нечаканай пагрозы для Зямлі з-за гэтага.