Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарлява — горад у Літве, у Каўнаскім раёне Каўнаскага павета. Гарлява мае статус гарадской сянюніі і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Гарляўскай сельскай сянюніі.
Размешчана ў 10 км на поўдзень ад Каўнаса і ў 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарлява на лініі Каўнас — Калінінград. Фактычна Гарлява выконвае функцыі прыгарада Каўнаса.
Населены пункт пачаў фармавацца ў пачатку XIX стагоддзя ў маёнтку памешчыка Гадлеўскага ля пракладзенай шашы. На яго сродкі быў збудаваны каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1809) і лютэранскі храм (1814—1816). У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі валасны цэнтр. Большую частку насельніцтва складалі яўрэі; большасць знішчана падчас Другой сусветнай вайны. Летам 1944 года была спаленая сінагога, разбураны лютэранскі храм.