Гарлянка жэнеўская | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ajuga genevensis L. | |||||||||||||||||||
|
Гарлянка жэнеўская[1] (Ájuga genevénsis) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Гарлянка сямейства Ясноткавыя.
Вышыня расліны да 50 см. Прыкаранёвае лісце гарлянкі жэнеўскай даўгавата-лапаткавае або зваротнаяйкападобнае, аддалена і буйна гародкава-зубчастае, часам амаль цэльнакрайняе[2].
Ніжняе сцябловае лісце даўгаватае, у верхняй частцы асобна гародкава-зубчастае.
Кветкі блакітнага колеру. Цвіценне: красавік — ліпень.
Плады расліны — арэшкі да 3 мм даўжынёй, валасістыя, цёмна-бурага колеру.
Сустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі ва ўсіх раёнах, акрамя Карэла-Мурманскага, Дзвінска-Пячорскага і Ніжняволжскага, а таксама на Украіне, у Малдове, Беларусі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі.
Агульнае распаўсюджанне расліны — уся Еўропа, акрамя Арктыкі, Міжземнамор’е (уключаючы Паўночную Афрыку), Балканскі паўвостраў і Малая Азія, Іран, Афганістан, Арменія і Курдыстан, а таксама Кітай.
Змяшчае аукубін, флаваноіды, эфірны алей, фітол, гарпагід і дубільныя рэчывы.
Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Расліна прымяняецца як супрацьзапаленчы, гемастатычны і раназажыўляльны сродак. Экстракт і сок ва ўмовах эксперыменту праяўляюць выяўленую гемастатычную ўласцівасць, актывізуюць скарачальную дзейнасць міяметрыя.
Гарлянка жэнеўская з’яўляецца меданосам.