Аднагадовая або двухгадоваятравяністая расліна вышынёй 20—80[3] см. Сцябло прамое, узыходнае, лазячае, апушанае. Лісце чаргаванае, з вусікам і складаецца з 3—8[3] пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, жоўтыя з зеленаватым, фіялетавым або ліловым адценнем, зрэдку белыя, адзінкавыя або парамі. Плод — струк светла-бурага колеру.