Горад
| ||||||||||||
Гар'ян (араб. غريان) — сталіца муніцыпалітэта Эль-Джабал-эль-Гарбі ў Лівіі. Насельніцтва — 39 561 чал. (на 2010 год)[1].
Горад размешчаны на гандлёвых шляхах з усходу ад Фецана да гор Нафуса. У 1884 годзе туркі пабудавалі гарадскі савет у Гар'яне[2]. У 1920-х гадах італьянцы праклалі 90 км чыгункі паміж Трыпалі і населеным пунктам каля Гар'яна. Гэта чыгунка была знішчана брытанскімі войскамі ў гады Другой сусветнай вайны[3].
У горадзе вырошчваюць збожжа і рыс для мясцовага спажывання, алівы і шафран для экспарту. У Гар'яне таксама вырабляюць вырабы з керамікі[4].