Гаспар II дэ Каліньі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Gaspard II de Coligny de Chatillon | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаспар I дэ Каліньі | ||||||
Пераемнік | Франсуа дэ Каліньі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антуан дэ Наайлес | ||||||
Пераемнік | Ганарат II Савойскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1519 |
||||||
Смерць |
24 жніўня 1572 (53 гады) |
||||||
Род | Coligny[d] | ||||||
Бацька | Gaspard I de Coligny[d][2] | ||||||
Маці | Louise de Montmorency[d] | ||||||
Жонка | Charlotte de Laval[d][3] і Jacqueline de Montbel d'Entremont[d] | ||||||
Дзеці | Louise de Coligny[d], François de Coligny[d], Charles de Coligny[d] і Beatrix de Coligny, Comtesse d'Entremont[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Прыналежнасць | Гугеноты | ||||||
Званне | адмірал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаспар II дэ Каліньі (фр.: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шаціён-сюр-Луэн, Францыя — 24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — французскі шляхціц і дзяржаўны дзеяч, лідар гугенотаў у часы французскіх рэлігійных войнаў.
Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але не занадта знатнага бургундскага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагоддзя. У часы валадарання караля Людовіка XI, яго продкі перайшлі на службу да караля Францыі.
У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска і адразу звярнуў на сябе ўвагу мужнасцю і таленавітасцю, здольнасцю арганізаваць войскі, трымаць салдат у дысцыпліне і натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасці і на дыпламатычнай ніве, паспеўшы шляхам перамоў пакінуць за Францыяй Булонь.
У 1547 годзе быў прызначаны генеральным палкоўнікам французскай пяхоты, з 1551 года — губернатарам Парыжу і Іль-дэ-Франс, з 1555 года — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Латарынгіі, дзе спрыяў заваяванню трох біскупстваў і перамозе пры Рэнці . Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сен-Кантена (1557), там ён быў узяты ў палон іспанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе і прабыў каля двух гадоў.
У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытанню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэла), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства і пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 года Каліньі быў вызвалены з іспанскага палону і вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным з лідараў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.
Гаспар быў забіты ў Варфаламееўскую ноч 24 жніўня 1572 года.