Гатэль «Гранд Будапешт»

Гатэль «Гранд Будапешт»M:
The Grand Budapest Hotel
Постар фільма
Жанр кінакамедыя, драматычны фільм, прыгодніцкі фільм, рамантычны фільм, крымінальны фільм[d] і трагікамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія American Empirical Pictures[d], Babelsberg Film GmbH[d][15], TSG Entertainment[d] і Indian Paintbrush[d]
Працягласць 100 хвіл.
Бюджэт 23 млн еўра[1]
Зборы 174 600 318[2]
Краіна Сцяг Германіі Германія
Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 6 лютага 2014[3][4][…], 6 сакавіка 2014[5], 20 сакавіка 2014[6][7], 7 сакавіка 2014[8] і 14 сакавіка 2014[8]
IMDb ID 2278388
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Гатэль „Гранд Будапешт“» (англ.: The Grand Budapest Hotel) — кінастужка Уэса Андэрсана па матывах апавяданняў Стэфана Цвэйга з Рэйфам Файнсам і Тоні Рэвалары ў галоўных ролях. Прэм'ера фільма адбылася 6 лютага 2014 года на Берлінскім кінафестывалі[16][17], дзе ён быў уганараваны гран-пры журы. Пераважнай большасцю прадстаўнікоў кінапрэсы прызнаны адным з 10 найлепшых фільмаў года, узнагароджаны шэрагам прэмій.

Дзея фільма адбываецца ў выдуманай усходнееўрапейскай краіне Зуброўцы. Маладая жанчына наведвае магілу невядомага пісьменніка, паказанага проста як «Аўтар» (Том Уілкінсан). Затым аўтар расказвае гісторыю з часоў сваёй маладосці. Аднаго разу ён гасцяваў у легендарным гатэлі «Гранд Будапешт», дзе пазнаёміўся з яго таямнічым уладальнікам.

Той апавядае яму пра падзеі ў гасцініцы ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Багатая госця гатэля, мадам Д., 19 гадоў сябруе з кансьержам месье Густавам і адказвае яму каштоўную карціну «Хлопчык з яблыкам».

Мадам Д. памірае пры загадкавых акалічнасцях, і яе сын Дзмітрый, нязгодны з тэстаментам, вінаваціць Густава ў забойстве маці. Месье Густава арыштоўваюць, і ён шукае дапамогі ў вернага сябра, маладога калідорнага Мустафы Зэро, і ў каханай Зэро — Агаты[18][19].

Агата і Мустафа дапамагаюць Густаву ўцячы з турмы, але Дзмітрый пасылае па яго галаву наёмнага забойцу.

Выдуманы горад Луц здымаўся галоўным чынам на вуліцах Гёрліца, за кошт добра захаванай старадаўняй еўрапейскай архітэктуры, ён часта становіцца вялікай здымачнай пляцоўкай. Многія сцэны фільма былі зняты ў Дрэздэне і ў замках Саксоніі. Інтэр'ер гатэля «Гранд Будапешт» часткова быў зняты ў атрыуме ўнівермага «Gorlitzer Warenhaus», часткова на кінастудыі. Сам будынак знадворку быў зняты пры дапамозе макета, створанага мастаком Адамам Штокгаўзенам на аснове старадаўніх фатаграфій гатэля «Брысталь Палас» у Карлавых Варах і гатэля «Гелерт» у Будапешце.

У фінальных тытрах фільма паказана, што яго сюжэт натхнёны творамі Стэфана Цвэйга (стваральнікі фільма згадваюць такія творы, як «Нецярпенне сэрца», «Учорашні свет. Запіскі еўрапейца», «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»)[20].

Аўтар музыкі — кампазітар Аляксандр Дэспла. У фільме ён змяшаў сваю музыку з рускімі фальклорнымі матывамі. У прыватнасці саўндтрэк змяшчае балалаечную музыку, у тым ліку выкарыстана руская народная песня «Свеціць месяц». Асноўныя музычныя тэмы на балалайках, у тым ліку і тэму тытраў, выканаў Дзяржаўны акадэмічны рускі народны ансамбль «Расія» імя Л. Г. Зыкінай.

Першы трэйлер карціны, які абяцае «забойства, помста, каханне і прыгоды», быў прадстаўлены 17 кастрычніка 2013 года[21]. 19 снежня выйшаў другі ролік, які падэманстраваў «звыш дзясятка эксцэнтрычных персанажаў за лічаныя 90 секунд»[22], а таксама постар з выявай акцёрскага ансамбля стужкі[23].

Фільм ганараваўся вельмі высокімі ацэнкамі сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 225 рэцэнзій рэйтынг фільма склаў 8.4 балаў з 10, пры 92 % станоўчых водгукаў[24].

Аўтары «Deutsche Welle» адзначаюць, што «Гатэль „Гранд Будапешт“» — гэта ўласны свет з яркімі фарбамі, смелымі касцюмамі і незвычайнымі героямі. Гатэль-мара, які валодае амаль што наркатычным уздзеяннем.:

" Нягледзячы на трагічнасць сюжэту, «Гатэль „Гранд Будапешт“», як і большасць фільмаў пра гасцінічнае жыццё, будзіць прагу да падарожжаў і цікавасць да вялікіх раскошных будынкаў.
"
" Андэрсан неназойліва, як бы між іншым, закранае сур'ёзныя рэчы – яго фільм працяты нудой па чалавечнасці і індывідуальнасці кожнага. У яго казцы ёсць месца прыгодзе, іроніі, сапраўднаму сяброўству, лёгкай настальгіі па мінулым і мары.
Элеонора Лукьянова в газете «Вечерняя Москва»[26]
"

Уладзімір Ляшчанка адзначае насычанасць кадра персанажамі і дэталямі (у тым ліку наяўнасць вусоў амаль ва ўсіх мужчынскіх персанажаў), выверанасць і дакладнасць руху камеры, асацыяцыі з лялечным домікам, пернікавым домікам: «трывожны перыяд еўрапейскай гісторыі ператвараецца ў гульнявую пляцоўку»[27].

Аўтарытэтны брытанскі кіначасопіс Sight & Sound прызнаў «Гатэль „Гранд Будапешт“» адным з 10 найлепшых фільмаў 2014 года[28]. Часопіс Time проста адвёў карціне першае месца ў сваім топ-10.

Узнагароды і намінацыі
Узнагарода Катэгорыя Намінант Вынік
Берлінскі кінафестываль «Залаты мядзведзь» (галоўны прыз) Намінацыя
Гран-пры журы Перамога
Галівудскі кінафестываль «Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера Перамога
«Готэм» «Найлепшы фільм» Намінацыя
«Залаты глобус» «Найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл» Перамога
«Найлепшая рэжысёрская праца» Уэс Андэрсан Намінацыя
«Найлепшая мужчынская роля — камедыя ці мюзікл» Рэйф Файнс Намінацыя
«Найлепшы сцэнарый» Уэс Андэрсан Намінацыя
«Давід дзі Данатэла» «Найлепшы замежны фільм» Перамога
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША «Найлепшы акцёрскі склад» Намінацыя
Круг кінакрытыкаў Сент-Луіса «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Перамога
Круг кінакрытыкаў Сан-Дыега «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Перамога
Круг кінакрытыкаў Сан-Францыска «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Перамога
«Выбар крытыкаў» «Найлепшы фільм» Намінацыя
«Найлепшая рэжысёрская праца» Уэс Андэрсан Намінацыя
«Найлепшая мужчынская роля» Рэйф Файнс Намінацыя
«Найлепшы малады акцёр» Тоні Рэвалары Намінацыя
«Найлепшы акцёрскі склад» Намінацыя
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан Намінацыя
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Намінацыя
«Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера Перамога
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Перамога
«Найлепшая камедыя» Перамога
«Найлепшы акцёр у камедыі» Рэйф Файнс Намінацыя
Круг кінакрытыкаў Фінікса «Найлепшая камедыя» Перамога
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан Перамога
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Перамога
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Перамога
Асацыяцыя кінакрытыкаў Агая «Найлепшы акцёрскі склад» Перамога
«Найлепшая музыка» Аляксандр Дэспла Перамога
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Перамога
Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША «Найлепшы сцэнарый» Уэс Андэрсан Перамога
Гільдыя мантажораў ЗША «Найлепшы мантаж (камедыя ці мюзікл)» Барні Пілінг Чакаецца
Гільдыя мастакоў-пастаноўшчыкаў ЗША «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка ў гістарычным фільме» Адам Стокгаўзен Чакаецца
Гільдыя прадзюсараў ЗША «Найлепшы фільм» Чакаецца
Гільдыя аператараў ЗША «Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Чакаецца
Гільдыя сцэнарыстаў ЗША «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан Чакаецца
Гільдыя касцюмераў ЗША «Найлепшы дызайн касцюмаў у гістарычным фільме» Мілена Кананера Чакаецца
Гільдыя грымёраў і стылістаў ЗША «Найлепшы грым у гістарычным фільме» Фрэнсіс Хэнан, Джулі Дартнел Чакаецца
«Найлепшая кладка валасоў у гістарычным фільме» Фрэнсіс Хэнан, Джулі Дартнел Чакаецца
BAFTA «Найлепшы фільм» Намінацыя
«Найлепшая рэжысёрская праца» Уэс Андэрсан Намінацыя
«Найлепшая мужчынская роля» Рэйф Файнс Намінацыя
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан Перамога
«Найлепшая музыка» Аляксандр Дэспла Перамога
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Намінацыя
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Адам Стокгаўзен, Ганна Пінак Перамога
«Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера Перамога
«Найлепшы мантаж» Барні Пілінг Намінацыя
«Найлепшы грым і кладка валасоў» Фрэнсіс Хэнан Перамога
«Найлепшы гук» Намінацыя
«Оскар» «Найлепшы фільм» Намінацыя
«Найлепшая рэжысура» Уэс Андэрсан Намінацыя
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» Уэс Андэрсан, Х'юга Гінэс Намінацыя
«Найлепшая аператарская праца» Роберт Ёмэн Намінацыя
«Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Ганна Пінак, Адам Стокгаўзен Перамога
«Найлепшы дызайн касцюмаў» Мілена Кананера Перамога
«Найлепшы мантаж» Барні Пілінг Намінацыя
«Найлепшы грым і прычоскі» Фрэнсіс Хэнан, Марк Кальер Перамога
«Найлепшая музыка да фільма» Аляксандр Дэспла Перамога
  1. Hollywood zu Gast in Gorlitz
  2. The Grand Budapest Hotel. Box Office Mojo (15 чэрвеня 2014).
  3. http://cineuropa.org/nw.aspx?t=newsdetail&l=en&did=246517
  4. http://rateyourmusic.com/film/the_grand_budapest_hotel/
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  6. http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
  7. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  8. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2022.
  9. filmportal.de — 2005.
  10. а б в г д (unspecified title) Праверана 11 чэрвеня 2016.
  11. а б Haus des Dokumentarfilms — 1991.
  12. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  13. http://www.film4.com/reviews/2014/the-grand-budapest-hotel
  14. http://www.filmaffinity.com/en/film817968.html
  15. filmportal.de — 2005. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  16. Wes Anderson's «The Grand Budapest Hotel» to Open 64th Berlinale. (ням.)(недаступная спасылка). berlinale.de. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2014. Праверана 20.12.2013.
  17. Новы фільм Уэса Андэрсана адкрые Берлінскі кінафестываль.. Lenta.ru. Праверана 20.12.2013.
  18. Jon Blistein. Meet New, Peculiar Characters at 'The Grand Budapest Hotel'(недаступная спасылка). Rolling Stone (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2013. Праверана 21 снежня 2013.
  19. Jennifer Arellanoon. 'Grand Budapest Hotel' trailer: More mustachioed shenanigans from Adrien Brody, Jude Law, and more(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2013. Праверана 21 снежня 2013.
  20. Stefan Zweig, Wes Anderson, Anthea Bell: The society of the crossed keys. Selections from the writings of Stefan Zweig, Inspirations for the Grand Budapest Hotel. Pushkin Press, London 2014, ISBN 978-1-78227-107-9.
  21. Mike Ayers. Wes Anderson Debuts 'Grand Budapest Hotel' Trailer(недаступная спасылка). Rolling Stone (17 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2014. Праверана 21 снежня 2013.
  22. Alex Stedman. New ‘Grand Budapest Hotel’ Trailer Introduces Cast of Characters. Variety (19 снежня 2013). Праверана 21 снежня 2013.
  23. The Grand Budapest Hotel poster shows star-studded cast looking suitably quirky. Metro[en] (19 снежня 2013). Праверана 21 снежня 2013.
  24. The Grand Budapest Hotel. Rotten Tomatoes (22 сакавіка 2014).
  25. Андреа Хорак, Ольга Мищенко. Камера, мотор, номер снят!. «Deutsche Welle» (8 красавіка 2014). Праверана 14 красавіка 2014.
  26. Элеонора Лукьянова. Побеждает мечта(недаступная спасылка). «Вечерняя Москва» (8 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2014. Праверана 14 красавіка 2014.
  27. Владимир Лященко. Закат пряничной Европы. «Коммерсантъ» (7 сакавіка 2014). Праверана 14 красавіка 2014.
  28. The Best Films of 2014 (англ.). Sight & Sound (28 лістапада 2014). Праверана 30 лістапада 2014.