Горад
Гаўлічкаў-Брод
Havlíčkův Brod
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Га́ўлічкаў-Брод (чэшск.: Havlíčkův Brod, старая назва Německý Brod, ням.: Deutschbrod) — горад у Краі Высачына Чэхіі. Размешчаны на рацэ Сазаве, у межах Чэшска-Мараўскага ўзвышша.
Насельніцтва 24,3 тыс. жыхароў (2003). Плошча складае 64,9 км².
Развіты машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Упершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Атрымаў развіццё ў выніку адкрыцця сярэбраных радовішчаў на Сазаве. Правамі горада валодае з 1257. Насельніцтва горада ў XIII — пачатку XX стст. было пераважна нямецкім (і з 1310 горад быў вядомы як Нямецкі Брод). Падчас Гусіцкіх войнаў насельніцтва горада падтрымала Жыгімонта, таму 22 студзеня 1422 горад быў разбураны Янам Жыжкам (адбудаваны ў 1429). На працягу XVI—XVII з'яўляўся культурным цэнтрам; прамысловасць (галоўным чынам — тэкстыльная) атрымала развіццё ў XIX стагоддзі. Тады ж горад стаў буйным чыгуначным вузлом. Усё нямецкае насельніцтва горада было выселена ў 1945. У тым жа годзе горад атрымаў сваю сучасную назву ў гонар пісьменніка XIX стагоддзя Карэла Гаўлічка-Бораўскага.
У горадзе — навукова-даследчы і селекцыйны інстытут бульбаводства.