Гвіда Гезэле |
---|
Guido Gezelle |
|
Асабістыя звесткі |
Імя пры нараджэнні |
нідэрл.: Guido Pieter Theodorus Josephus Gezelle |
Псеўданімы |
Spoker[1][2][…], Trim[3][4], W(est) Vl(aming)[1] і Loquela[5][6] |
Дата нараджэння |
1 мая 1830(1830-05-01)[7][8][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
27 лістапада 1899(1899-11-27)[7][8][…] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
|
Бацька |
Pieter Jan Gezelle[d][11][12] |
Маці |
Monica De Vriese[d][11][12] |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт, школьны настаўнік, пісьменнік, каталіцкі святар, філолаг, фалькларыст, spiritual director, educator, curate, палітычны журналіст, прафесар, прарэктар, перакладчык, рэдактар, святар, настаўнік, журналіст |
Кірунак |
ранні натуралізм |
Жанр |
верлібр, сатыра, occasional poem[d][24], nature poetry[d][25], духоўная лірыка, lyrics[d], проза, журналістыка і editorial[d] |
Мова твораў |
Заходнефламандская група дыялектаў і французская[5] |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Творы ў Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Гвіда Гезэле (нідэрл.: Guido Gezelle, МФА: [ˈɣidoː ɣəˈzɛlə]) (1 мая 1830, Бругэ — 27 лістапада 1899, там жа) — фламандскі паэт, філолаг, фалькларыст, лірык, член Каралеўскай фламандскай акадэміі мовы і літаратуры; сын гарадскога садоўніка і сялянкі, па прафесіі каталіцкі святар. Валодаў 15 мовамі і лічыўся адным з лепшых знаўцаў старажытнагерманскіх тэкстаў.
Паэзія Гезэле зрабіла рэвалюцыю ва фламандскай літаратуры: ён у перыяд панавання рамантызму пісаў свабодным вершам.
Знакамітыя зборнікі вершаў Гезэле — «Dichtoefningen» (1858), «Kerkhofblommen» (1858) і «Gedichten, Gesangen en Gebeden» (1861). Асноўны іх змест — ідылічныя сцэны з жыцця сялян, натуралістычныя малюнкі з жыцця жывёл і прыроды, напісаныя яркімі, крыклівымі фарбамі. Сучасная для Гезэле крытыка рэзка асудзіла яго за разбурэнне традыцыйнай паэтычнай формы, і Гезэле на працягу 30 гадоў нічога не пісаў. І толькі ў 1880-х гг., калі ў Нідэрландах паўстаў рух «De Nieuwe Gids», a ў Фландрыі выступіла група «Van Nu en Straks» (1893), Гезэле быў прызнаны літаратурным правадыром і наватарам. Творы Гезэле пісаў на нідэрландскай мове, але з моцным уплывам роднай заходне-фламандскай гаворкі, бо быў праціўнікам выкарыстання адзінай з нідэрландцамі літаратурнай мовы. Яго творы аказалі ўплыў на развіццё літаратуры на заходне-фламандскай гаворцы.
Зноскі
- Dichtwerken, 3 тт., Amsterdam.
- Herwerden C. A. B., van, Guido Gezelle, Haarlem, 1903.
- Vermeylen A., Guido Gezelle, «Revue de Belgique», июль 1906.
- Rudder May, de, Guido Gezelle, Turnhont, 1919.
- Gezelle Caesar, Voor onze misprezen moedertaal, Amsterdam, 1923.
- Walgrave A., Het leven van Guido Gezelle, Amsterdam, 1923.
- Kloos W., Guido Gezelle, Nieuwere Litteraturgeschichte, IV, 16.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|