Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Politechnika Gdańska | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Gdańska |
Міжнародная назва | Gdańsk University of Technology |
Заснаваны | 1904 |
Рэарганізаваны | 1945 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Кшыштаф Вільдэ |
Рэктар | Кшыштаф Вільдэ[d][1] |
Студэнты | 15 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гданьск |
Юрыдычны адрас |
вул. Нарутовіча 11-12, 80-233 г. Гданьск, Польшча |
Сайт | pg.edu.pl |
![]() |
Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Gdańska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Гданьску.
Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, заснаваны ў 1904 годзе, з’яўляецца адным з найстарэйшых аўтаномных дзяржаўных універсітэтаў Польшчы і найстарэйшым політэхнічным універсітэтам краіны. Уключае 9 факультэтаў, на якіх навучаецца каля 18 тысяч студэнтаў на інжынерных і магістарскіх праграмах, якія рэалізуюцца па стацыянарнай і нестацыянарнай сістэме. Ва ўніверсітэце працуе каля 2600 чалавек, у тым ліку каля 1200 выкладчыкаў.
Большасць факультэтаў маюць акадэмічныя правы, гэта значыць маюць права прысвойваць доктарскія ступені, хабілітацыі і весці справы аб прысваенні вучонага звання прафесара.
Універсітэт з’яўляецца арганізатарам многіх нацыянальных і міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў і семінараў. Ажыццяўляе міжнародны абмен студэнтамі і супрацоўнікамі. Аддзел міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва збірае і дае інфармацыю аб міжнародных праграмах, магчымасцях атрымання замежных стыпендый і запрашэнні стыпендыятаў з-за межаў Польскі.
З кастрычніка 2015 года з’яўляецца членам Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых тэхнічных школ CESAER (Conference of European Schools for Advanced Engineering Education and Research).
Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт як адзіная польская тэхнічная ВНУ быў наяўны ў рэйтынгу 800 лепшых універсітэтаў свету Times Higher Education World University Rankings на 2020 год.
Універсітэт мае парламенцкія традыцыі і ўласную культуру студэнцкага жыцця. У канцы 1950-х гадоў тут быў створаны першы незалежны студэнцкі парламент у пасляваеннай гісторыі вышэйшай адукацыі ў Польшчы.