Генры Чарлз Кэры | |
---|---|
англ.: Henry Charles Carey | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1793[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1879[1][3] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mathew Carey[d] |
Жонка | Martha Leslie Carey[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, сацыёлаг, пісьменнік |
Навуковая сфера | палітычная эканомія[d] і эканоміка |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Чарлз Кэры (англ.: Henry Charles Carey; 15 снежня 1793, Філадэльфія — 13 кастрычніка 1879) — амерыканскі эканаміст, адзін з аўтараў тэорыі гармоніі інтарэсаў.
Выступаў супраць эканамічнага лібералізму, абгрунтоўваў неабходнасць ажыццяўлення палітыкі пратэкцыянізму, якая забяспечвае магчымасць кожнай краіне дасягнуць эканамічнай самадастатковасці. Лічыў, што законы прыроды ў стане забяспечыць пастаянны эканамічны прагрэс і што палітычная эканомія павінна вывучаць адносіны чалавек да прыроды. Адмаўляў тэорыю вартасці і тэорыю рэнты Давіда Рыкарда. атаясамліваў рэнту з працэнтамі на ўкладзены капітал. Асноўныя працы: «Прынцыпы палітычнай эканоміі» (т.1-3, 1837-40), «Гармонія інтарэсаў…» (1851).