Генрык Дэмбінскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
16 студзеня 1791[1][2][…] |
Смерць |
13 ліпеня 1864 (73 гады)
|
Месца пахавання | |
Род | Дэмбінскія[d] |
Бацька | Ігнацы Дэмбінскі[d] |
Маці | Марыяна з Машынскіх[d] |
Аўтограф | |
Прыналежнасць | Польшча |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрык Дэмбінскі (польск.: Henryk Dembiński; 16 студзеня 1791 — 13 чэрвеня 1864) — польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў і паўстання 1830—1831 гадоў.
Паходзіў са шляхецкага роду Дэмбінскіх.
Польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў арганізатар узброеных сіл у Кракаўскім ваяводстве, 29 красавіка 1831 года генерал брыгады. У пачатку чэрвеня ў складзе польскіх войскаў яго атрад уступіў на тэрыторыю Вiленскай губерні. Пасля няўдалага штурму Вільні 19 чэрвеня 1831 года на чале асобнага фарміравання з 4 тыс. чалавек здзейсніў адыход праз Гродзенскую губерню. За вайсковую мужнасць удзельнікі гэтай кампаніі атрымалі ад сейма дыплом «Добра паслужыўшых Айчыне». З 7 жніўня 1831 года губернатар Варшавы. 5 кастрычніка 1831 года з корпусам Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі.
У эміграцыі пачаткова ў Дрэздэне, дзе апісаў падзеі літоўскай кампаніі. З восені 1832 года ў Парыжы, падтрымліваў палітыку Адама Чартарыйскага. У 1834 годзе ўступіў у егіпецкую армію. З 1849 года ў венгерскай арміі. Пазней вярнуўся ў Францыю, памёр у Парыжы, пахаваны на Манмарансі.