Генрых IV Распэ

Генрых IV Распэ
ням.: Heinrich IV Raspe
ландграф Цюрынгіі
1241 — 16 лютага 1247
Папярэднік Герман II
Пераемнік Генрых III Найяснейшы
пфальцграф Саксоніі
1241 — 16 лютага 1247
Папярэднік Герман II
Пераемнік Генрых III Найяснейшы
анты-кароль Германіі
22 мая 1246 — 16 лютага 1247
Папярэднік Конрад IV
Пераемнік Конрад IV

Нараджэнне 1204(1204)
Смерць 16 лютага 1247(1247-02-16)
Месца пахавання
Род Людавінгі
Бацька Герман I
Маці Сафія Баварская
Жонка 1-я: Лізавета Брандэнбургская
2-я: Гертруда фон Бабенберг
3-я: Беатрыса Брабанцкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых IV Распэ (ням.: Heinrich IV Raspe; 1204 — 16 лютага 1247, замак Вартбург, каля Айзенаха, Цюрынгія) — ландграф цюрынгенскі з 1227 года, трэці сын Германа I і Сафіі Баварскай.

Пячатка Генрыха IV Распэ.

Пасля смерці ў 1227 годзе свайго старэйшага брата Людовіка IV Святога, Генрых выгнаў яго жонку Лізавету Венгерскую і сына Германа II з Вартбурга і захапіў Цюрынгенскае ландграфства з пфальцграфствам Саксоніяй.

Ён аказаў Багеміі дапамогу пры нашэсці манголаў; стаў апекуном Конрада, сына імператара Фрыдрыха II, але неўзабаве перайшоў на бок Папы, і партыя апошняга пасля пазбаўлення Фрыдрыха II кароны выбрала яго контрімператарам 22 мая 1246 года; у насмешку яго называлі папоўскім імператарам («каралём святароў»), таму што ў яго абранні бралі ўдзел пераважна духоўныя князі. Пры дапамозе папскіх грошай ён сабраў войска і разбіў Конрада 5 жніўня 1246 года ў бітве пры Франкфурце. Узімку 1247 года ён аблажыў Ульм і Ройтлінген. У сутыкненні пры Ройтлінгене Генрых быў паранены, затым нечакана згарнуў свае ваенныя дзеянні і сышоў у Вартбург, дзе захварэў і памёр 16 лютага 1247 года.

Быў пахаваны побач са сваімі бацькамі ў манастыры Св. Кацярыны каля Айзенаха.

Генрых быў жанаты тры разы:

Ні ў адным са шлюбаў ён не меў сыноў. З яго смерцю згасла дынастыя цюрынгенскіх ландграфаў, пасля чаго разгарэлася працяглая вайна за цюрынгскую спадчыну паміж сваякамі ландграфскага дому па жаночай лініі.