Генрых Ігнац Франц фон Бібер | |
---|---|
ням.: Heinrich Ignaz Franz Biber | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1644[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1704[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Carl Heinrich Biber[d] і Maria Rosa Henrica von Biber[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Johann Heinrich Schmelzer[d] |
Прафесіі | кампазітар, скрыпач, музыкант |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера |
![]() |
Генрых Ігнат Франц фон Бібер (ням.: Heinrich Ignaz Franz von Biber, 12 жніўня 1644, Вартэнберг, цяпер Чэхія — 3 мая 1704, Зальцбург) — аўстрыйскі кампазітар і скрыпач родам з Багеміі.
Вучыўся ў Іагана Генрыха Шмельцэра. У 1660-х гадах — музыкант на службе ў князя-біскупа Аламаўцкага. Каля 1670 г. паступіў у прыдворную капэлу Зальцбурга, з 1684 г. — капельмайстар. Скрыпач-віртуоз, што адбілася ў яго скрыпічных санатах, дзе сустракаюцца цяжкія пасажы, выкарыстаная скардатура — змена звычайнай наладкі струн і г. д.