Генрых фон Зібель | |
---|---|
ням.: Heinrich von Sybel | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1817[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1895[1][3][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Philipp Ferdinand Sybel[d] |
Жонка | Karoline von Sybel[d][6] |
Дзеці | Людвіг фон Зібель |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Леапольд фон Ранке[7] |
Вядомыя вучні | Karl Menzel[d][8] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых фон Зі́бель (ням.: Heinrich von Sybel; 2 снежня 1817, г. Дзюсельдорф, Германія — 1 жніўня 1895) — нямецкі гісторык і палітычны дзеяч. Прадстаўнік вядучага пруска-малагерманскага кірунку нямецкай гістарычнай навукі 2-й пал. XIX стагоддзя.
Вучыўся ў Бонскім універсітэце. 3 1844 і 1861 прафесар Бонскага, з 1846 Марбургскага, з 1856 Мюнхенскага ўніверсітэтаў. У 1859 заснаваў у Мюнхене «Historishe Zeitschrift» («Гістарычны часопіс»). У 1875—95 дырэктар Прускага дзяржаўнага архіва ў Берліне. У 1862—64 дэпутат ландтага.
Галоўныя працы: «Гісторыя рэвалюцыйнай эпохі 1789—1795» (т. 1—5, 1853—79), «Заснаванне Германскай імперыі Вільгельмам I» (т. 1—7, 1890—94).