Георг Тракль | |
---|---|
ням.: Georg Trakl | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1914[1][2][…] (27 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Tobias Trakl[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, фармацэўт |
Кірунак | экспрэсіянізм |
Жанр | паэзія і п’еса |
Мова твораў | нямецкая |
Подпіс | |
georgtrakl.de (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Тракль[6] (ням.: Georg Trakl; 3 лютага 1887[1][2][…], Зальцбург, Аўстра-Венгрыя[3] — 3 лістапада 1914[1][2][…], Кракаў, Цыслейтанія) — аўстрыйскі паэт, найбуйнейшы прадстаўнік экспрэсіянізму.
Вершаваная спадчына Тракля невялікая па аб’ёме, але аказала значны ўплыў на развіццё нямецкамоўнай паэзіі. Трагічнае светаадчуванне, пранізлівыя вершы паэта, сімвалічная ўскладненасць вобразаў, эмацыйная насычанасць і сугестыўная сіла верша, зварот да тэм смерці, распаду і дэградацыі дазваляюць прылічыць Тракля да экспрэсіяністаў, хоць сам ён фармальна не належаў ні да адной паэтычнай групоўкі.