Георгій Барамія | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. გიორგი ბარამია | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Міхаіл Саакашвілі | ||||||
Папярэднік | Малхаз Акішбая | ||||||
Пераемнік | Вахтанг Калбая | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 лютага 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | аграном | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій Барамі́я (груз. გიორგი ბარამია; нар. 25 лютага 1966) — грузінскі дыпламат і Старшыня Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія (у выгнанні) з 19 чэрвеня 2009 па 5 красавіка 2013 год.
Нарадзіўся ў Сухумі (Абхазская АССР). Скончыў Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт субтрапічнай гаспадаркі ў 1987 годзе. Працаваў аграномам і пазней падатковым інспектарам у Абхазіі з 1988 па 1993 год. Удзельнік вайны ў Абхазіі 1992—1993 гадоў. Ён таксама працаваў у абхазскім урадзе ў выгнанні і ў Міністэрстве замежных спраў Грузіі з 1996 па 2009 год, з’яўляўся консулам у Фесалоніках (Грэцыя) у 2007—2009 гадах. У чэрвені 2009 года ён быў абраны главой размешчанага ў Тбілісі ўрада Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія, змяніўшы на гэтай пасадзе Малхаза Акішбая. 5 красавіка 2013 года Барамія пакінуў сваю пасаду, яго пераемнікам стаў Вахтанг Калбая[1].