Герб Чарнагорыі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Чарнагорыя |
Зацверджаны | 12 ліпеня 2004 |
Заснаванне | 12 ліпеня 2004 |
Герб Чарнагорыі — адзін з афіцыйных знакаў Чарнагорыі нараўне са сцягам і гімнам.[1] Ён прыняты парламентам Чарнагорыі на паседжанні, якое адбылося 12 ліпеня 2004 года. Новы герб замяніў знак часоў 1990-х, на якім быў намаляваны срэбны двухгаловы арол (замест цяперашняга залатога). Герб займае цэнтральнае месца на дзяржаўным сцягу, які таксама быў прыняты ў 2004 годзе.