Герберт Кромер | |
---|---|
ням.: Herbert Krömer | |
| |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 сакавіка 2024[3] (95 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | электратэхніка, фізіка[5], тэарэтычная фізіка[5], фізіка цвёрдага цела[5] і Паўправаднік[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фрыц Саўтэр[d] і Richard Becker[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (2000) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герберт Кромер (ням.: Herbert Krömer; 25 жніўня 1928, Веймар, Германія) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Палова прэміі за 2000 год, сумесна з Жарэсам Алфёравым, «за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур, якія выкарыстоўваюцца ў высокачастотнай і опта-электроніцы». Другая палова прэміі была прысуджана Джэку Кілбі «за ўклад у вынаходства інтэгральных схем».
Пасля заканчэння курсаў падрыхтоўкі да ўніверсітэту, Герберт Кромер прыступае да вывучэння фізікі ў Іенскага ўніверсітэта, дзе апроч іншага наведваў лекцыі Фрыдрыха Гунда. Падчас блакады Берліна Кромер знаходзіўся на практыцы ў Берліне і скарыстаўся магчымасцю для ўцёкаў на захад. Пасля гэтага ён працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце. У 1952 годзе ён абараніў дысертацыю ў галіне тэарэтычнай фізікі па тэме эфекту гарачых электронаў у транзістарах. Пасля гэтага Кромер працаваў у якасці «прыкладнога тэарэтыка», як ён сам сябе называў, у тэхнічным цэнтры радыёвяшчання нямецкай федэральнай пошты. У 1954 годзе ён пераехаў у ЗША і працаваў там у розных даследчых установах у Прынстане і Апала Альта. З 1968 па 1976 год Кромер выкладае ва ўніверсітэце Каларада ў якасці прафесара, а затым перайшоў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.
Герберт Кромер ніколі не працаваў у «модных» галінах фізікі. Ён аддаваў перавагу галінам, значэнне якіх станавілася ясным толькі праз шмат гадоў. Напрыклад, ён апублікаваў у 1950-х гадах работы аб асновах біпалярнага транзістара на аснове гетэраструктур, які мог працаваць у гігагерцавым дыяпазоне частот. У 1963 годзе ён распрацаваў прынцыпы лазераў на падвойных гетэраструктурах — аснове паўправадніковых лазераў. Абедзве гэтыя працы на шмат гадоў апярэдзілі свой час, і знайшлі прымяненне толькі ў 1980-х гадах, з развіццём эпітаксіі. Падчас знаходжання ў Санта Барбары ён перанёс свае інтарэсы ў эксперыментальную галіну. Напрыклад, у 1970-я гады Кромер удзельнічаў у распрацоўцы малекулярнай эпітаксіі, прычым ён вывучаў новыя камбінацыі матэрыялаў, такія як GaP і GaAs на крамянёвай падкладцы. Пасля 1985 гады інтарэсы Кромера зрушыліся да камбінацый InAs, GaSb і AlSb. У 2000 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы, сумесна з Жарэсам Алфёравым і Джэкам Кілбі.