Герэнук

Герэнук

Самка герэнука
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Litocranius walleri Brooke  (англ.), 1878

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625103
NCBI  69311
EOL  129522
FW  149578

Герэнук (Litocranius walleri) або жырафавая газель — афрыканская антылопа з сямейства сапраўдных антылоп, у якім утварае асобны род. Яе назва, верагодна, паходзіць ад самалійскага слова «гарануг».

Герэнука цяжка зблытаць з іншай жывёлай з-за яго вельмі дліннай шыі і ног. Яго вышыня дасягае 95 см. Поўсць зверху чырвона-карычневая, па баках болей светлая. Выразная лінія аддзяляе амаль белую ніжнюю частку цела. Вакол вачэй знаходзяцца белыя плямы, якія звужаюцца ў бок рота. Рогі маюць толькі самцы.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Арэал герэнукаў ахапляе землі ад Эфіопіі і Самалі да поўначы Танзаніі. Раней герэнукі жылі таксама ў Судане і Егіпце, але ўжо доўгі час там вынішчаны. Абсягам пражывання герэнукаў з’яўляюцца сухія тэрыторыі, як правіла, парослыя калючым кустарнікам саванны. Жыве ў засушлівых або адносна вільготных стэпах з зараснікамі хмызнякоў, на раўнінах і пагорках, падымаецца ў горы да 1800 м.

На сухіх тэрыторыях герэнукі могуць вельмі доўга абыходзіцца без вады. Яны сілкуюцца выключна лісцем і, падобна да няроднасных ім жыраф, развілі для гэтага ў працэсе эвалюцыі доўгую шыю і канечнасці. Як і ў жыраф, у іх вельмі жорсткі язык, а таксама падоўжаныя і нячулыя вусны, якімі яны могуць абхапляць калючыя галінкі. З закрытым ротам герэнук адцягвае галаву назад і сашчыпвае з галін усё лісце. Для таго, каб дацягнуцца да высокіх галінак, герэнук становіцца на заднія ногі, абапіраючыся пярэднімі аб ствол дрэва.

Актыўны раніцай і вечарам. Сілкуецца лісцем, парасткамі і галінкамі кустоў і дрэў.

Самкі жывуць разам з маладняком у невялікіх групах ад двух да пяці звяроў. Дарослыя самцы жывуць па адзіночцы і валодаюць уласным арэалам. Падчас шлюбных перыядаў яны спрабуюць утрымаць самак у сваіх арэалах, каб з імі спарвацца.

Статус папуляцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Герэнукі, верагодна, ніколі не былі асабліва шматлікімі жывёламі. З-за іх звычкі жыць паасобку яны часта не кідаюцца ў вочы сярод буйных статкаў іншых капытных, якія сустракаюцца ў саванах. З-за палявання герэнукі за апошнія дзесяцігоддзі сталі яшчэ радзейшымі. Большасць герэнукаў жыве ў нашы дні ў Эфіопіі. Іх агульная колькасць складае 70 тысяч асобін. Від занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу.

Герэнук месцамі даволі шматлікі, бо самалійцы не палююць на яго і не ядуць яго мяса. Яны лічаць герэнука сваяком вярблюда. Па народных павер’ях, забойства герэнука пацягне за сабой гібель вярблюдаў, якіх лічаць сваякамі антылопы і якія складаюць галоўную каштоўнасць качэўнікаў.

Мяркуючы па наскальных малюнках 4000—2900 гг. да н. э., знойдзеных на правым беразе Ніла (у Вадзі Саб), спробы прыручыць герэнука прадпрымаліся ўжо старажытнымі егіпцянамі.