Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Глен Маклаўд Купер Джонсан | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 жніўня 1984[1][2][…] (40 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы крайні абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыщ кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глен Маклеад Купер Джонсан (англ.: Glen McLeod Cooper Johnson; нар. 23 жніўня 1984, Грынвіч, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2014). Выступаў на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы, таксама мог згуляць на левым флангу і ў паўабароне.
Выпускнік акадэміі «Вест Хэм Юнайтэд» падпісаў свой першы кантракт летам 2001 года, і быў уключаны ў заяўку пад нумарам 23. Сезон 2001/02 правёў у рэзервовай камандзе, так і не прабіўшыся ў аснову. Восенню 2002 года Джонсан адправіўся ў арэнду да лютага ворагу малатабойцаў, «Мілуала», за які згуляў 8 матчаў. Дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся 22 студзеня 2003 года, калі «Вест Хэм Юнайтэд» саступіў «Чарльтану»[3].
Джонсан прыйшоў у клуб амаль адначасова з новым уладальнікам клуба, Раманам Абрамовічам, які выклаў за яго 6 мільёнаў фунтаў. Глен дэбютаваў за «сініх» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым матчы супраць славацкай «Жыліны», у адказным матчы забіў свой першы гол за «Чэлсі».
У апошні дзень лета 2007 года Джонсан падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Портсмутам». Як лічыцца, трансфер склаў 4 мільёны фунтаў.
13 чэрвеня кіраўніцтва «Портсмута» пацвердзіла, што Джонсан, мабыць, пяройдзе ў клуб узроўнем вышэй, гэта значыць у «Чэлсі», «Ліверпул» ці «Манчэстэр Сіці». 16 чэрвеня «Портсмут» узгадніў пераход з «Ліверпулам», а 18 чэрвеня — з «Чэлсі», выбар пакінулі за іграком. 22 чэрвеня «Ліверпул» паведаміў, што заключыў кантракт з Джонсанам. Як лічыцца, трансфер склаў 17 мільёнаў фунтаў, 7 з якіх «Портсмут» быў павінен за Пітэра Краўча.
Па заканчэнні кантракта з «Ліверпулам», у ліпені 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці»[4]. Па выніках сезону 2017/18 «Сток Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і па заканчэнні сезону Джонсан пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента.
У студзені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].
Джонсан быў выкліканы ў зборную Англіі і дэбютаваў у ёй 18 лістапада 2003 года, замяніўшы ў матчы з датчанамі Гары Невіла.