Горад
Глубока-над-Влтавай
Hluboká nad Vltavou
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Глубока-над-Влтавай (чэшск.: Hluboká nad Vltavou; ням.: Frauenberg) — горад у раёне Чэске-Будзеёвіцы Паўднёвачэшскага края Чэхіі.
Насельніцтва 4 953 чалавек (2011). Размешчаны паабапал р. Влтава ў 7 км на поўнач г. Чэске-Будзеёвіцы ля падножжа ўзгорка, на якім знаходзіцца сярэднявечны замак. Цэнтр горада (былое падграддзе) — на левым беразе ракі.
Гісторыя горада адносіцца да сярэдзіны XIII стагоддзя, калі тут быў пабудаваны каралеўскі замак Фробург (Froburg, першапачаткова Wroburch). Замак быў збудаваны на скале вышынёй 83 метра над ракой Влтавай. Яго першапачатковая нямецкая назва — замак Фраўенберг. Вакол замкавай гары сталі сяліцца людзі, развівацца рамёствы і гандаль, узнік гарадок. У сярэдзіне XVII стагоддзя (у 1660 годзе) замак і яго наваколлі сталі ўласнасцю роду Шварцэнбергаў.
Напачатку замак зваўся па-чэшску Глубока, ад глухога лесу, які атачаў замкавую гару, а мястэчка вакол яго — Подградзі. Толькі ў 1885 г. горад быў пераназваны ў Глубока-над-Влтавай.