Гняздо́ўнік сапраўдны[1], Гняздоўнік звычайны (Neóttia nídus-ávis) — шматгадовая травяністая расліна роду Гняздоўнік (Neottia) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Расліна жоўта-бурага колеру, без зялёнага лісця. Сцябло вышынёй 20—40 см, тоўстае, пакрытае бураватымі лускавінкамі. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, сплеценымі ў выглядзе гнязда. Кветкі жаўтавата-бурыя, у доўгай гронцы. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.
Расліна пашырана на большай частцы тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Малой Азіі. Расце на лясным подсціле ў вільготных лясах. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Сапратроф. Жывіцца за кошт грыба Rhizoctoria repens, з якім суіснуе ў сімбіёзе.
Лекавая расліна (проціглісны сродак).
Зноскі