Год спакойнага сонца![]() | |
---|---|
польск.: Rok spokojnego słońca | |
![]() | |
Жанр | ваенны фільм[d][1][2], рамантычны фільм[2][3] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Тор[d] |
Працягласць | 106 хв. і 107 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская і нямецкая |
Год | верасень 1984 |
IMDb | ID 0088009 |
![]() |
«Год спакойнага сонца» (польск.: Rok spokojnego słońca) — мастацкі фільм 1984 года рэжысёра Кшыштафа Занусі[9].
Прэм’ера карціны адбылася ў верасні 1984 года[10] ў межах конкурснай праграмы 41-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва[11].
Падзеі фільма адбываюцца неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны. Маладая дзяўчына Эмілія жыве разам з хворай маці. Аднойчы яна знаёміцца з афіцэрам Норманам, які прыехаў у Польшчу расследаваць злачынствы, учыненыя ў гады вайны. Паміж Эміліяй і Норманам завязваюцца рамантычныя адносіны, і Норман прапануе Эміліі пакінуць краіну. Гэта можна зрабіць толькі таемна, за грошы і маючы знаёмства з правадніком цягніка. Праз Нормана гэта можна ажыццявіць. Але Эмілія, як праўдзівая каталічка, вырашае ахвяраваць сабой і сваім шчасцем, таму што не можа пакінуць маці, а таксама сяброўку, вымушаную займацца прастытуцыяй. Хворая маці бачыць, што з-за яе дачка не можа з’ехаць да каханага чалавека і жыць з ім у камфорце і дастатку — і вырашае скончыць жыццё самагубствам. Але Эмілія ўсё адно застаецца ў Польшчы, і толькі ў старасці, у доме састарэлых да яе прыходзіць вестачка ад Нормана.
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[12].
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[11].