Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд | |
---|---|
англ.: Godfrey Newbold Hounsfield | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 2004[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер, фізік |
Навуковая сфера | электратэхніка[4] і CT[4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] ![]() Howard N. Potts Medal[d] (1977) медаль Вільгельма Экснера[d] (1974) прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (1975) медаль Рэнтгена[d] (1980) медаль Джона Скота[d] (1977) Mullard Award[d] (1977) |
![]() |
Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд (англ.: Godfrey Newbold Hounsfield, 28 жніўня 1919, г. Ньюарк, Вялікабрытанія — 12 жніўня 2004, Вялікабрытанія) — брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе разам з А. М. Кормакам «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі»[5][6].
Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд нарадзіўся ў Саттон-он-Трэнт (каля Ньюарк-он-Трэнт), Нотынгем, Англія, 28 жніўня 1919 года. Ён быў малодшым з пяці дзяцей (два браты, дзве сястры). У дзяцінстве ён быў ачараваны электрычнымі прыладамі і машынамі на ферме сваіх бацькоў. Ён вучыўся ў Magnus Grammar School у горадзе Ньюарк-он-Трэнт і атрымаў поспех у фізіцы і арыфметыцы.
Скончыў Лонданскі каледж Фарадэя (1951). З 1951 года працаваў у кампаніі EMI.
У 1969 годзе стварыў камп’ютарны рэнтгенаўскі тамограф для сканіравання ўнутраных органаў (EMI-сканер).
Ён ніколі не быў жанаты і памёр у 2004 годзе.
Імем навукоўца названа шкала вымярэння шчыльнасці асяроддзя для рэнтгенаўскіх прамянёў, якая выкарыстоўваецца ў тамаграфіі — шкала Хаўнсфілда. Дыяпазон адзінак шкалы, якія адпавядаюць каэфіцыенту паглынання рэнтгенаўскага выпраменьвання нармальнымі анатамічнымі структурамі арганізма, складае ад −1024 да +1024. Сярэдні паказчык у шкале Хаўнсфілда (0 HU) адпавядае шчыльнасці вады, адмоўныя велічыні шкалы адпавядаюць паветру і тлушчавай тканцы, станоўчыя — мяккім тканкам, касцявой тканцы і больш шчыльнаму рэчыву (метал)[7].