Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць | |
---|---|
тадж.: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон | |
Краіна | Таджыкістан |
Статус | Аўтаномная вобласць |
Уваходзіць у | Рэспубліку Таджыкістан |
Уключае | 1 горад, 7 раёнаў, 43 сельскіх абшчын |
Адміністрацыйны цэнтр | Харог |
Дата ўтварэння | 2 студзеня 1925 |
Старшыня | Кадзір Касім |
Афіцыйныя мовы | таджыкская, памірскія |
Насельніцтва (2010) |
220 600 (3 %, 5-е месца) |
Шчыльнасць | 3,4 чал./км² (5-е месца) |
Нацыянальны склад | памірцы — 94,0 %, кіргізы — 5,8 %[1] |
Канфесійны склад | ісмаіліты, суніты |
Плошча |
64 200 км² (44,9 %, 1-е месца) |
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
7496 м |
Часавы пояс | UTC+6 |
Абрэвіятура | GB |
Код ISO 3166-2 | TJ-BG |
Індэкс FIPS | TI01 |
Тэлефонны код | +992 3522 |
Паштовыя індэксы | 736000 |
Код аўтам. нумароў | 04РТ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць (ГБАВ; тадж. Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан.
Утворана 2 студзеня 1925 указам ЦВК СССР. 4 жніўня 1967 года за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве ўзнагароджана Ордэнам Леніна.
ГБАВ мяжуе на поўначы з Кыргызстанам, на ўсходзе — з Кітаем, на поўдні і захадзе — з Афганістанам. Плошча 64,2 тыс. км² (44,9 % тэрыторыі Таджыкістана). Насельніцтва 220,6 тыс. чалавек (2010), 3% насельніцтва рэспублікі. У вобласці 7 раёнаў, 43 сельскія абшчыны, 1 горад — Харог.
Вялікую частку тэрыторыі ГБАВ займае высакагор’е Паміра (вышэйшы пункт — пік Ісмаіла Самані, былы пік Камунізму (7495 м)), з-за якога часам завецца «Дахам свету».