Георгі Нікалаў Дэлчаў | |
---|---|
балг.: Георги Николов Делчев, Гоце Делчев макед.: Ѓорѓи Николов Делчев | |
Імя пры нараджэнні | балг.: Георги Николов Делчев |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, настаўнік, палітык, вайсковец |
Дата нараджэння | 4 лютага 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1903 (31 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Нікола Дэлчаў[d] |
Маці | Султана Дэлчава[d] |
Альма-матар | |
Партыя | Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя |
Член у | Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Георгі Нікалаў Дэлчаў, таксама званы Гоцэ Дэлчаў (балг.: Георги Николов Делчев, Гоце Делчев, макед.: Ѓорѓи Николов Делчев; 4 лютага 1872, Кукуш, Асманская імперыя — 4 мая 1903, сяло Баніца, Асманская імперыя) — балгарскі рэвалюцыянер з Македоніі[1][2], кіраўнік УМОРА.
Нарадзіўся ў Кукушы ў 1872 годзе ў сям’і Міколы і Султаны Дэлчавых. Атрымаў адукацыю ў Салунскай балгарскай мужчынскай гімназіі. У 1891 годзе паступіў у Ваеннае вучылішча ў Сафіі, але з-за яго ўдзелу ў сацыялістычным гуртку быў выключаны і з 1894 года працаваў настаўнікам у горадзе Шціп разам з Дамянам Груевым, адным з заснавальнікаў таемнай арганізацыі БМОРК, пасля вядомай як Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя.
Гоцэ Дэлчаў стаў фактычным кіраўніком арганізацыі і абвясціў мэтай вызваленне Македоніі і Эдырнэ шляхам узброенага паўстання. Як першапачатковая мэта, арганізацыя дамагалася аўтаноміі Македоніі і Эдырнэ ў рамках Асманскай імперыі.
У снежні 1896 года Гоцэ Дэлчаў пакідае настаўніцтва і становіцца прафесійным рэвалюцыянерам. У 1896 годзе на Салунскім кангрэсе разам з Герчэ Пятровым распрацаваў праграму і статут арганізацыі.
У 1899 годзе па ініцыятыве Гоцэ Дэлчава ствараюцца партызанскія атрады УМОРА.
У сакавіку 1903 года група Гоцэ Дэлчава ўзарвала мост на рацэ Ангіста на чыгуначнай лініі Салонікі — Эдырнэ. У пачатку мая яна трапіла ў засаду ў раёне горада Серэ, і ў бітве Гоцэ Дэлчаў быў забіты.
Яго імем названы: